Акно ДАІ: Флікер для пешахода

Кантроль, бяспека Нумары

image_pdfimage_print

З 6-га па 19-га кастрычніка на дарогах раёна праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя – «Стань больш прыкметным у цемнаце!»

Яе асноўная мэта – зніжэнне пешаходнага траўматызму, папулярызацыя святлоадбівальных элементаў (флікераў), растлумачэнне наступстваў і адказнасці за невыкананне ўдзельнікамі дарожнага руху заканадаўчых і прававых нормаў.

Неабходнасць абавязковага абазначэння пешаходаў святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак устаноўлена патрабаваннямі правіл дарожнага руху. Гэтая норма ўведзена ў сувязі з тым, што наезды на пешаходаў застаюцца пераважным відам дарожна-транспартных здарэнняў. З пачатку года на дарогах раёна зафіксаваны чатыры ДТЗ з удзелам пешаходаў, у іх чатыры чалавекі атрымалі траўмы і калецтвы. Большасць ДТЗ з удзелам пешаходаў рэгіструецца ў цёмны час сутак на неасветленых або малаасветленых участках дарог.

Такая рэч як флікер жыццёва неабходна цяпер, з надыходам асенняга перыяду, калі надвор’е характарызуецца дажджамі і туманамі, раннімі прыцемкамі і слізгатою. Абазначаны пешаход будзе прыкметны вадзіцелю ў бліжнім святле фараў на адлегласці 140-150 метраў, у дальнім святле – за 300-400 метраў. За неабазначэнне сябе флікерам у цёмны час сутак прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф ад адной да трох базавых велічынь або папярэджанне. Часам  пешаход выходзіць на дарогу не толькі без флікера, але і ў стане алкагольнага ап’янення. Група рызыкі – веласіпедысты, не абазначаныя флікерамі. З іх удзелам на дарогах Мінскай вобласці адбылося 55 ДТЗ, у якіх сем чалавек загінулі і 49 – атрымалі траўмы.

ДАІ заклікае вадзіцеляў да падвоенай увагі на асенніх дарогах. Калі вы заўважылі пешахода паблізу праезджай часткі, загадзя скіньце хуткасць руху. Будзьце ўважлівымі пры манеўрах на ўнутрыдваровых тэрыторыях, пры праездзе пешаходных пераходаў. 

Аляксандр ВАЙТОВІЧ, в. а. начальніка аддзела ДАІ райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *