Бліц-апытанне: «Неабходна асфальтаваць вуліцы і ўстанаўліваць кантэйнеры»

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

Мы выйшлі на вуліцу Цэнтральную ў Стоўбцах і запыталі ў людзей, ці заўважаюць яны, што праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі. І заадно пацікавіліся, як змяняюцца райцэнтр, сельскія населеныя пункты, а таксама што хацелі б яны бачыць у Стоўбцах да абласнога свята «Дажынкі-2022».  

Вольга Станкевіч:

– У горадзе, мне здаецца, наведзены парадак. І ў нас у Мархачоўшчыне кантэйнеры ачышчаюць своечасова. Звалак няма. Дарогі і прыпынкі чыстыя. Людзі прывыклі выкідваць смецце ў кантэйнеры, а не ў лес. Але ў Мархачоўшчыне праблема з вадой. Водаправод стары і адна вежа, з якой вада падаецца і на ферму, і вяскоўцам. Звяртаемся па тэл. 115.

Хацелася б мець у Стоўбцах кінатэатр. Ведаю, што многія ездзяць для гэтага ў Нясвіж. Таксама не хапае аб’язной дарогі. Яна разгрузіць горад, не будуць разбівацца вуліцы, палепшыцца экалогія.

Кацярына Шчарбук:

– Відавочна, што наш горад змяняецца да лепшага. Жыллё будуецца. Вуліцы добраўпарадкоўваюцца. Хочацца больш магчымасцяў для моладзі. Вельмі рады, што нарэшце ў нас пабудуюць кінатэатр. Хацелася б яшчэ парк у новым мікрараёне, бо аднаго парка «Дружба народаў» ужо малавата.

На вуліцы Міру, дзе мы жывём, чыста, акуратна. Мы і самі прымаем удзел у навядзенні парадку. Плануем выйсці сваім пад’ездам і пасадзіць туі, каб адгарадзіць месца для дзяцей ад аўтастаянкі. Надвор’е дазваляе, будзем працаваць.

Аляксандр Фянько:

– У горадзе шмат кантэйнерных пляцовак, а вось у мікрараёне Акінчыцы з гэтым праблема. Прыходзіцца везці пакеты з адходамі куды-небудзь на бліжэйшую пляцоўку, таму што чакаць машыну ў суботу нязручна. Хочацца з раніцы ў грыбы паехаць…

Яшчэ трэба вуліцы добраўпарадкаваць, прыдамавыя тэрыторыі. Мала вуліц з асфальтным пакрыццём. У Акінчыцах у мінулым годзе заасфальтавалі вуліцу. Цяпер аўтобус ходзіць па крузе, а  раней разварочваўся і не ехаў па ямінах.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *