У Стаўбцоўскім мясакансервавым камбінаце ўкараняюцца навінкі, якія знаходзяць попыт

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print
З першых дзён працуе на ўчастку апаратчыкам напаўняльных машын Юлія Курыльчык

Флякі па-стаўбцоўску або па-гетманску з вушкамі – гэтыя і іншыя далікатэсы выпускае ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат».

Участак па вытворчасці і ўпакоўцы паштэтаў і мясных кансерваў быў адкрыты на камбінаце дзесяць гадоў таму, і за гэты перыяд яго асартымент значна расшырыўся.

– Выпускаем больш за дваццаць відаў прадукцыі, у сярэднім 43 тоны ў месяц, – гаворыць майстар Дзіяна Лукашова і дадае, што для ўпакоўкі мясных кансерваў сёлета набыта новая закатачная машына.

На вытворчым канвееры пастаянна ўкараняюцца навінкі, якія знаходзяць попыт. Пераважная большасць мясных кансерваў адгружаецца ў Расійскую Федэрацыю, Казахстан.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *