А на лугавых землях — зараснікі. На Стаўбцоўшчыне працягваецца месячнік па навядзенні парадку на зямлі

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

На Стаўбцоўшчыне працягваецца месячнік па навядзенні парадку на зямлі. Ажыццяўляецца ўборка вуліц горада і сельскіх населеных пунктаў, тэрыторый прадпрыемстваў і арганізацый. Аднак «хворым» месцам застаюцца пустыя будынкі, а таксама воданапорныя вежы і іншыя аб’екты, якія неабходна абкошваць. На жаль, не ўсе землекарыстальнікі актыўна ўключыліся ў работу.

Асноўным кірункам у гаспадарчай дзейнасці застаецца максімальнае захаванне сельскагаспадарчых угоддзяў.

На парадку дня і пытанні далейшага ўдасканалення іх структуры, а таксама ўцягвання ў абарот земляў, якія не выкарыстоўваюцца ці  выкарыстоўваюцца неэфектыўна.

Аддзелам землеўпарадкавання райвыканкама сумесна з упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама былі выдадзены прадпісанні сельскагаспадарчым арганізацыям правесці ў тэрмін да 1 чэрвеня 2021 года работы па ўключэнні ўсіх зямель сельскагаспадарчага прызначэння ў гаспадарчы абарот.

Высветліць абстаноўку дапамог маніторынг. Варта адзначыць, што сёлета ў параўнанні з мінулым годам выяўлена значна менш фактаў нямэтавага выкарыстання зямель сельскагаспадарчага прызначэння, аднак яны ёсць.

Побач з вёскай Баханы прыватнае прадпрыемства «Профі-Аграцэнтр» вырошчвае на лугавых землях не што іншае, як бур’ян

Так, у прыватным прадпрыемстве «Профі-Аграцэнтр» «гуляюць» сельскагаспадарчыя землі на плошчы 60 га, у сувязі з чым быў складзены адміністрацыйны пратакол. Судом раёна гэтае прадпрыемства прыцягнута да адказнасці ў выглядзе штрафу (пяць базавых велічынь). Аналагічныя штрафныя санкцыі накладзены судом раёна і на ААТ «Каганец», дзе не ўцягнуты ў гаспадарчы абарот прыфермскія тэрыторыі.

У ходзе месячніка па навядзенні парадку на зямлі праведзены маніторынг выкарыстання сельскагаспадарчых зямель сярод землекарыстальнікаў раёна. Яго вынікі былі разгледжаны на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама.

Ператварыўся ў зараснікі луг паблізу вёскі Суднікі, дзе павінна гаспадарыць сялянская (фермерская) гаспадарка «Чарнякі»

Ухіляць парушэнні і ўключаць у гаспадарчы абарот землі сельскагаспадарчага прызначэння неабходна сялянскай (фермерскай) гаспадарцы «Чарнякі», а таксама ўсё таму ж прадпрыемству «Профі-Аграцэнтр», якім выдадзены прадпісанні.

У бягучым годзе для рацыянальнага выкарыстання ад сельскагаспадарчых арганізацый раёна перададзена Стаўбцоўскаму лясгасу 255 га зямель з драўнінна-хмызняковай расліннасцю. Таксама для недапушчэння фактаў зарастання сельскагаспадарчых земляў, якія належаць сельсаветам і ў апошні час незапатрабаваныя грамадзянамі, ёсць практыка перадачы іх у часовае карыстанне сельскагаспадарчым арганізацыям. Такім чынам на сённяшні дзень адбылася перадача 684 га зямель.

Таццяна ЮНЦЭВІЧ, начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *