Насустрач Дажынкам-2022: «Будуць новы асфальт і дадатковыя паркоўкі»

Главное Дажынкі-2022

image_pdfimage_print

Па просьбах людзей пачалася маштабная работа па добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый у шматпавярховым мікрараёне Стоўбцаў

Такіх аб’ектаў у мікрараёне каля сарака, і камунальнікі разам з усім неабходным інструментам «качуюць» ад аднаго да другога.

Падыходзім да дома № 15 па вуліцы Цэнтральнай,  дома № 5 па вуліцы Энгельса і бачым, як увіхаюцца камунальнікі. У дапамогу ім задзейнічаны і пагрузчык.

Брыгады Стаўбцоўскага АКС укладваюць дарожны борт і тратуарную плітку, наладжваюць вулічна-дарожныя сувязі. Не забываюць і пра безбар’ернае асяроддзе, у сувязі з чым укладка вядзецца з паніжэннем і выкарыстаннем тактыльнай пліткі.

Майстар Стаўбцоўскага АКС Аляксандр Пятроўскі

– Працуем у дварах шматпавярховага мікрараёна з чэрвеня бягучага года. Ужо ўклалі больш за 2,5 тысячы м2 тратуарнай пліткі. Работа працягваецца, – гаворыць майстар Аляксандр Пятроўскі і ўдакладняе, што гэта толькі пачатак. Калі будзе завершана з дарожным бортам і пліткай, пачнецца новы этап добраўпарадкавання дваровых тэрыторый – іх асфальтаванне.

Відавочна, як пасля праведзеных работ змяняецца выгляд стаўбцоўскіх двароў, ды, здаецца, і саміх шматпавярховак на вуліцах Цэнтральнай, Энгельса і інш.

Дзяніс Мацукевіч уладкоўвае ўваход у пад’езд

Асаблівы акцэнт Аляксандр Пятроўскі робіць на арганізацыі бяспечнага пад’езду да дзіцячага сада № 7, які знаходзіцца ў дварах. Прызнаецца, што не раз выказвалі словы ўдзячнасці бацькі тых, хто наведвае гэтую ўстанову.

Ля аднаго з пад’ездаў мы разгаварыліся з жыльцом Мікалаем. Ён мясцовы жыхар, у былым – вайсковец, выказаў сваё захапленне тым, як віртуозна брыгада з трох чалавек укладвае плітку. «Нібыта гуляючы, – выказаў ён параўнанне. – Раніцай пачыналі з уваходу ў першы пад’езд, а ўжо дайшлі да трэцяга. І робяць якасна, прыгожа».

Ігар Капейчанка і Аляксандр Ермаковіч (брыгадзір)

Словы прызнання адрасаваны Анатолю Поку, Міхаілу Мардзіловічу, Дзмітрыю Рубіну, Сяргею Бабко, Генадзю Стэльмашонку, Аляксандру Ермаковічу, Дзянісу Мацукевічу, Ігару Капейчанку.

Так выглядае пасля добраўпарадкавання пад’езд да дзіцячага сада № 7

Зрэшты, найлепшай думкі пра сваіх калег і майстар Аляксандр Пятроўскі: «Усе, хто працуе ў гэтых дзвюх брыгадах, – людзі вопытныя, якія не баяцца работы. Уявіце, што адна бардзюрная штуковіна важыць 100 кг, і трэба яе ўстанавіць, зацэментаваць».

Вядуцца работы па ўкладцы бардзюраў

Работы ў дварах хопіць камунальнікам і на бягучы год, і на наступны.

Схіл пешаходнай дарожкі выкананы з паніжэннем і выкарыстаннем тактыльнай пліткі

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *