Сітуацыя з каранавіруснай сітуацыяй знаходзіцца на кантролі

Важное Медыцына

image_pdfimage_print

Як адзначыў галоўны санітарны ўрач Стаўбцоўскага раёна Аляксей Бондараў, звычайна ў асенні перыяд фіксуецца пад’ём як ВРВІ, так і каранавіруснай інфекцыі. Хварэюць жыхары гарадской і сельскай мясцовасці. У асноўным пераважае старэйшая ўзроставая катэгорыя, назіраецца нязначны рост інфекцыі ў дзяцей.

Аляксей Віктаравіч заклікае выконваць простыя меры прафілактыкі, якія вядомы ўсім: насіць маску, апрацоўваць рукі і паверхні дэзсродкамі, захоўваць сацыяльную дыстанцыю.

– Маска павінна закрываць нос і рот. Па меры забруджвання або калі прайшло дзве гадзіны, трэба ўтылізаваць маску. Здымайце яе за крапежныя дужкі, не трэба кранацца твару. Пасля апрацуйце рукі антысептыкам, – нагадвае Аляксей Бондараў.

Вірус сам па сабе няўстойлівы і гіне ад любых сродкаў для дэзынфекцыі. Варта не забываць у такім выпадку і пра вільготную ўборку з такімі сродкамі. Гэта тычыцца як рабочых месцаў, так і дамашніх памяшканняў.

Самы надзейны спосаб абараніць сябе ад інфекцыі – вакцынацыя.

– Магу сказаць як эпідэміёлаг: усе вакцыны эфектыўныя. Заклікаю ўсіх не збіраць  чуткі, а быць аб’ектыўнымі. Вакцыны распрацаваны належным чынам. Усе сумненні наконт свайго здароўя абмяркуйце з урачом, які будзе рабіць медыцынскі агляд перад вакцынацыяй. Не стаўце сабе дыягназ, пачытаўшы інтэрнэт. У сувязі з пад’ёмам захваральнасці трэба як мага хутчэй вакцынавацца, – запэўнівае Аляксей Віктаравіч.

Марына КУТАС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *