Сёння адзначаецца Дзень настаўніка

Адукацыя Главное

image_pdfimage_print

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём настаўніка. Ваша праца не толькі адна з самых высакародных, стваральных і творчых, але і адна з самых цяжкіх і адказных. Любая адукацыйная ўстанова — гэта не толькі крыніца ведаў для дзяцей, але і другі дом, дзе яны павінны навучыцца распазнаваць дабро і зло, быць сумленнымі, паважаць старэйшых, любіць родны край. Адна з галоўных задач педагога — вырасціць і адукаваную, і духоўна развітую моладзь, якая заўтра будзе вызначаць лёс нашай Стаўбцоўшчыны і ўсёй краіны.

Асобныя словы ўдзячнасці — ветэранам, якія працягваюць працаваць, з’яўляючыся прыкладам для маладых настаўнікаў.

Дзякуй вам, дарагія педагогі! Жадаем вам здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *