Анонс: У кадры – Стоўбцы

Навіна дня Нумары

image_pdfimage_print

На канале АНТ у панядзелак, 20 кастрычніка, у 18.20 адбудзецца прэм’ера дакументальнага гістарычнага фільма «Ілья Мурамец. Перарваны палёт». Фільм зняты ў творчай лабараторыі рэжысёра Уладзіміра Бокуна ў рамках аўтарскага праекта «Обратный отсчет» і расказвае пра героя Першай сусветнай вайны, ваеннага лётчыка Авяніра Маркавіча Кансценчыка.

Здымкі фільма праходзілі ў нас у Стоўбцах, паколькі магіла легендарнага лётчыка і псаломшчыка Стаўцоўскай Свята-Аннінскай царквы знаходзіцца на стаўбцоўскіх гарадскіх могілках і ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Ініцыятарам стварэння фільма да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны і 125-годдзя з дня нараджэння А. М. Кансценчыка выступіла аб’яднанне «Грамадская ініцыятыва праваслаўных суайчыннікаў «Мы помнім». Старшыня гэтага аб’яднання Галіна Кузьміч, ветэран педагагічнай працы, выказвае вялікую ўдзячнасць Уладзіміру Бокуну за падтрымку гэтай ідэі і таленавітае ўвасабленне яе ў гістарачным фільме, які важка папоўніць скарбонку матэрыялаў аб героях той далёкай вайны.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *