Начальнік групы прызыву райваенкамата: «Месца службы — па жаданні прызыўніка»

Главное

image_pdfimage_print

З 25 кастрычніка, раней звычайнага, пачнецца адпраўка прызыўнікоў ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.

На Стаўбцоўшчыне прызнаны годнымі да тэрміновай ваеннай службы 51 прызыўнік. Сярод іх 12 чалавек – з вышэйшай адукацый, большасць – з сярэдняй спецыяльнай ці прафесійна-тэхнічнай, хаця ёсць прызыўнікі, якія адразу пасля школы.

У цэлым маладыя людзі гатовы служыць Радзіме. Пацвярджэннем з’яўляецца і тое, што 15 з іх заключылі двухгадовы кантракт для праходжання службы ў падраздзяленнях МНС, МУС і Следчага камітэта рэспублікі.

На даны момант паступілі хадайніцтвы ў адносінах да прызыўнікоў з ліку педагогаў і медыкаў для праходжання імі тэрміновай ваеннай службы ў рэзерве. «Вырашэнне гэтага пытання ў кампетэнцыі прызыўной камісіі», – удакладняе начальнік групы прызыву райваенкамата Аляксей Луцэвіч. 

Аляксей Вячаслававіч расказаў, што пры выбары месца службы было ўлічана жаданне прызыўнікоў. Як правіла, перавага аддадзена часцям Міністэрства ўнутраных спраў і  спецыяльнага прызначэння, аддзелу пагранічнай службы. Многіх прызыўнікоў чакае вучэбка ў Барысаве, дзе яны атрымаюць уліковую вайсковую спецыяльнасць. Атрыманыя навыкі будуць карыснымі маладым людзям і ў грамадзянскім жыцці.

Што да змяшчэння тэрмінаў прызыву, то Аляксей Луцэвіч патлумачыў гэта магчымасцю для прызыўнікоў адаптавацца, прыняць прысягу і ўключыцца ў заняткі па баявой падрыхтоўцы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *