Чырвоны Крыж прапануе дапамогу

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

Наступаюць халады, і раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» падрыхтавала для маламаёмасных і іншых грамадзян цёплыя рэчы.

– Паступіла адзенне для дзяцей і дарослых, у тым ліку кофты і швэдары, курткі. Можна падабраць і абутак. Усе рэчы былі ў карыстанні, але ў добрым стане. Можам таксама прапанаваць тэхнічныя сродкі рэабілітацыі, – гаворыць старшыня раённай арганізацыі Марыя Салдатава.  

Дабрачынная дапамога Чырвонага Крыжа разлічана ў першую чаргу на шматдзетныя сем’і, людзей з інваліднасцю, пенсіянераў, тых асоб, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі.

У жніўні гэтай грамадскай арганізацыяй было перададзена жыхарам раёна каля 300 кг адзення, восем прадуктовых набораў і столькі ж гігіенічных набораў. У летні перыяд Чырвоны Крыж далучыўся да акцыі «Спёка» і падтрымліваў маламаёмасных грамадзян прахаладжальнымі напіткамі.

Кантактныя тэлефоны для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе: 7-58-91 (з 09.30 да 12.30 у рабочыя дні), 8-029-506-37-45.   



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *