Каманда з аг. Заямнае абараняла гонар Стаўбцоўскага раёна н6а Кубке Мінскай вобласці па футболе

Важное Спорт

image_pdfimage_print

Папярэдні этап Кубка Мінскай вобласці па футболе сярод працаўнікоў сяла адбыўся ў Капылі. Гонар Стаўбцоўскага раёна абараняла каманда з аг. Заямнае.

У першым матчы нашы футбалісты з лікам 3:2 перамаглі каманду з Клецкага раёна. Затым клуб з Капыльскага раёна змог з буйным лікам перамагчы Клецкі раён – 7:1. У фінале капыльчане з мінімальным лікам 1:0 перамаглі нашу каманду і выйшлі ў фінал спаборніцтваў.

Прыйшла і прыемная футбольная навіна. Стаўбчанін Павел Туміловіч, які абараняе ФК «Макслайн» (Рагачоў), стаў чэмпіёнам Гомельскай вобласці па футболе. Пажадаем Паўлу ў наступных сезонах дабівацца значных поспехаў у кар’еры і радаваць сваіх прыхільнікаў.

Леанід НАРАНОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *