Бліц-апытанне: «У адказе не толькі за сябе, але і за сваіх блізкіх»

Главное Медыцына

image_pdfimage_print

Жыхары Стаўбцоўшчыны расказалі, чаму вырашылі зрабіць прышчэпку супраць каранавіруснай інфекцыі.

Людміла Сульжынская:

– Мы ў адказе не толькі за сябе, але і за здароўе сваіх блізкіх. Значыць, трэба рабіць прышчэпку. Спадзяюся, што ўсё будзе добра. У наш час вельмі важна, каб большая колькасць людзей правакцынавалася. Тады мы зможам выпрацаваць калектыўны імунітэт у барацьбе з COVID-19.

Аляксандр Сарока:

– Ёсць рэчы, наконт якіх не варта сумнявацца, і адна з іх – гэта клопат пра сваё здароўе. Таму я і вырашыў зрабіць прышчэпку супраць віруса. Аднак не буду забываць і пра простыя меры прафілактыкі: насіць маску, апрацоўваць рукі антысептыкам, захоўваць сацыяльную дыстанцыю.

Людміла Саковіч:

– Мабыць, лепшы сродак абароны ад каранавіруснай інфекцыі – гэта вакцынацыя. Я атрымала два кампаненты, адчуваю сябе добра. Да маскі ўжо прывыкла. Калі трэба – значыць будзем прытрымлівацца мер перасцярогі. Нам трэба змагацца – і вірус мы пераможам.

Марына КУТАС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *