У ААТ «Дзераўное» працуюць днём і ноччу

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

У ААТ «Дзераўное» ворыва глебы пад сяўбу азімых збожжавых культур вядуць практычна кругласутачна.

Тут першымі, і пакуль што адзінымі ў раёне, арганізавалі работу ў начную змену. Пасяўная плошча даволі немалая – 1350 гектараў, і пакуль усталявалася сухое надвор’е, трэба спяшацца, каб своечасова пасеяць азімыя. Шчыруюць механізатары Аляксандр Калошыч, Дзмітрый Машлякевіч і Алег Чугуноў. Як адзначыў дырэктар таварыства Сяргей Машлякевіч, кожны з іх атрымае даплату.

На сяўбе азімых задзейнічаны два камбінаваныя пасяўныя агрэгаты, адзін з якіх набыты на гэтым тыдні ў ААТ «Жацерава», і ўніверсальная сеялка СПУ-6. Працуюць Дзмітрый Дзям’янка, Іван Жыбуль і Сяргей Яхнавец. На загрузчыках насення рупяцца вадзіцелі Віктар Бець і Міхаіл Калошыч. Мінеральныя ўгнаенні ўносіць механізатар Валерый Яўсейчык.

Галоўны аграном Вольга Валадзько дадае, што ў гаспадарцы абмалочаны насеннікі канюшыны – плён працы камбайнера Аляксея Касцючыка, які гэтымі днямі ўбірае грэчку.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *