Подзвіг мацярынства

Афіцыйна Нумары У райвыканкаме

На святочным Тыдні маці ў раённым выканаўчым камітэце адбыўся ўрачысты прыём жанчын, узнагароджаных ордэнам Маці, старшынёю райвыканкама Юрыем Горлавым. У гэты дзень ушаноўвалі маці шасці дзяцей – Генаефу Лукашэвіч з Дзераўной, Анжэлу Віндзігульскую з Цеснавой-2, Наталлю Жыдкевіч са Сцяцкоў, Галіну Цярэшка з Заямнага, маці пяцярых дзяцей –  Алену Асаёнак са Стоўбцаў, Алену Высоцкую з Тонава, Рамуальду Вырко з Ніўнага, Рамуальду Сабалеўскую з Рубяжэвіч, Таццяну Шнайдэр з Яблынаўкі, Надзею Сачко з Вішняўца.

На здымку –  момант уручэння падарунка і кветак маці шасці дзяцей Анжэле Віндзігульскай, якая  ўзнагароджана ордэнам Маці на гэтым тыдні на святочнай ўрачыстасці ў Нясвіжы. 

Матэрыял з урачыстага прыёму жанчын у райвыканкаме чытайце ў наступным нумары «Праменя».

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ДА СВЯТА – ПАДАРУНАК

Раённым выканаўчым камітэтам выдзелена пэўная сума сродкаў з бюджэту для правядзення мерапрыемстваў раённага Тыдня маці.

З гэтай сумы былі сфарміраваны наборы прадуктаў для прыёмных  сем’яў. 16 прыёмных маці раёна атрымалі запрашэнні прыняць удзел у раённым свяце ўшанавання маці «Няхай будзе вечным імя мама» ў раённым Цэнтры культуры. У гэты ж дзень спецыялісты сектара аховы дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ўручылі ім святочныя наборы.

 

НАВЯДЗЁМ ПАРАДАК НА ЗЯМЛІ

Распараджэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў вобласці аб’яўлены месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, аб актывізацыі работы раённых і сельскіх выканаўчых камітэтаў па абсталяванні, эстэтычным афармленні падведамасных і прылеглых тэрыторый.

Актыўна праходзіць месячнік і ў нашым раёне. Сёння на суботнік выйшлі амаль усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы раёна, школьнікі, насельніцтва. Значная ўвага надаецца азеляненню населеных пунктаў, добраўпарадкаванню паркаў і сквераў. Сярод запланаваных мерапрыемстваў – ліквідацыя несанкцыянаваных сметнікаў, абрэзка дрэў і кустоў, падсыпка і ўборка вуліц горада і населеных пунктаў раёна і г. д.

Паважаныя жыхары Стаўбцоўшчыны, усе разам навядзём парадак на нашай зямлі, зробім свой край яшчэ больш чыстым, прыгожым і ўтульным!



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *