У ВУ «Стоўбцыгаз» створаны дзіцячы куток

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print
Ёсць чым заняцца дзецям, пакуль іх бацькі вырашаюць сур’ёзныя пытанні ў Стоўбцыгазе

Трэці год у ВУ «Стоўбцыгаз» працуе цэнтр абслугоўвання насельніцтва, у якім камфортныя ўмовы створаны не толькі для дарослых.

У тых, хто звяртаецца з малымі дзецьмі, няма праблемы заняць іх на пэўны час. Побач – утульны дзіцячы куток з настольнымі гульнямі, цацкамі. Убачыўшы ўсё гэта, цікавасць у дзіцячых вачах загараецца з першых хвілін.

У 2021 годзе ў цэнтр абслугоўвання насельніцтва звярнулася больш за шэсць тысяч абанентаў па самых розных пытаннях. Колькі іх было з дзецьмі – не фіксуецца, але важна тое, што дзіцячы куток «абжыты» і перыядычна ўзнікае неабходнасць у папаўненні запасу алоўкаў ды размалёвак.

«З адкрыццём цэнтра палепшыліся якасць і аператыўнасць абслугоўвання. Створаны камфортныя ўмовы як для спажыўцоў, так і для супрацоўнікаў, – зазначае начальнік службы ўліку Вольга Ёдчык. – Па выніках мінулага года УП «Мінскаблгаз» прызнана лаўрэатам конкурса «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь па комплексе паслуг, якія прадастаўляюцца ў сістэме газазабеспячэння».

Газавікі падкрэсліваюць, што над якасцю абслугоўвання яны працуюць штодзённа.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *