«Вуліцы абнавіліся». Даведалі якія работы вядуцца па асфальтаванню ў горадзе

Главное Дажынкі-2022 Эканомiка

image_pdfimage_print

Стоўбцы паступова рыхтуюцца да абласнога свята «Дажынкі-2022». Так, працягваецца асфальтаванне вуліц.

Якія работы вядуцца ў гэтым напрамку, расказвае намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака:

– За дзевяць месяцаў  бягучага года ў Стоўбцах заасфальтавана 4092 паг. м. Абноўленая дарога з’явілася па вуліцах Савецкай, Машынабудаўнікоў, Івянецкай, Задворанскай, Магістральнай, Урыцкага, Будаўнікоў, Сонечнай, Цэнтральнай (каля дома № 17-а, а таксама заезд паміж дамамі №№ 2 і 4) у Стоўбцах. У пас. Наваколасава заасфальтавалі 335 паг. м. па вул. Перамогі. Працягласць новых тратуараў у горадзе  – 2907 метраў. Ямачны рамонт праведзены на 69 тыс. кв. м.

16 вуліц працягласцю 11419 кв.м. у Стоўбцах падсыпаны.  У населеных пунктах раёна такія работы выкананы на 18-ці вуліцах (гэта 28695 кв. м.) У якасці будаўнічага матэрыялу выкарыстаны гравійна-пясчаная сумесь, асфальтагранулят.

Надаецца ўвага і эстэтычнаму выгляду горада. У Стоўбцах устаноўлены 22 кветнікі і 23 лаўкі, а паміж дамамі па вул. Цэнтральнай, 17 і Энгельса,1, 3 – сучасная дзіцячая пляцоўка.

Ксенія РУБІН

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *