Прафсаюзныя камітэты сельгаспрадпрыемстваў раёна адзначаны каштоўнымі падарункамі

Главное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Калошыч уручае каштоўны падарунак старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Агранёманскі» Марыне Касматовіч

За высокую арганізацыю работ па падрыхтоўцы да раённага свята «Дажынкі-2021» ад рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу старшыням прафкамаў уручаны мікрахвалевыя печы. Як адзначыў старшыня рэспубліканскага камітэта прафсаюза Васілій Хвацік, умелымі і ўвішнымі работнікамі былі створаны сапраўдныя шэдэўры, якія, без перабольшвання, зоймуць ганаровае месца на любой выстаўцы, і нават сусветнай. Гэта прыгожыя караваі, арыгінальныя саламяныя кампазіцыі, дзіўныя снапы, а таксама з густам аформленыя падвор’і і фотавыставы працаўнікоў палеткаў.

– Прафсаюзны і ідэалагічны актывы гаспадарак раёна і сапраўды дастойны самай высокай адзнакі, – дадала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Калошыч. – Яны праводзяць вялікую работу і па стварэнні для працуючых бытавых умоў, арганізацыі гарачага харчавання. Ажыццяўлялі кантроль за забеспячэннем работнікаў спецадзеннем, падводзілі вынікі спаборніцтва і ўзнімалі сцяг у гонар перадавікоў. Ушаноўвалі членаў  прафсаюза на масавых сельскагаспадарчых кампаніях.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *