На пчальніку ААТ «Жацерава» адпампавана сёлета звыш 200 кілаграмаў мёду

Главное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Як і ў мінулым годзе, кіраўніцтва таварыства пачаставала якаснай салодкай прадукцыяй сваіх работнікаў: да свята Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь кожнаму паклалі ў прадуктовы набор і кілаграм мёду.

На пчальніку цяпер налічваецца пятнаццаць вуллёў з пчоламі, але кіраўніцтва гаспадаркі плануе павялічыць іх колькасць да сарака. Пчаляр Уладзімір Пражэнік будуе «хаткі» для крылатых працаўніц сваімі рукамі. Усё ў яго прадумана да дробязяў. Уладзімір Канстанцінавіч стараецца не паўтарацца: кожны вулей змайстраваны ў старадаўнім стылі, са своеасаблівай архітэктурнай адметнасцю.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *