«Сумнявацца няма часу»: вакцыянаваныя стаўбчане аб прышчэпцы ад COVID-19

Важное Медыцына

image_pdfimage_print

Цяпер цяжка знайсці сям’ю, у якой не гаварылі б пра кавід і не спрачаліся пра эфектыўнасць вакцынацыі. Мы сустрэліся з людзьмі, якія перанеслі каранавірус, зрабілі прышчэпку і цяпер дакладна ведаюць цану жыцця і здароўя.

Таццяна Жыткевіч:

– Я не хачу захварэць. Муж таксама зрабіў прышчэпку. Да таго ж у сям’і жывуць нашы дзве мамы, якім 94 і 95 гадоў. Безумоўна, мы нясём адказнасць за іх здароўе. Лічу, што вакцынацыя – адзіны спосаб абараніцца ад каранавіруса. Веру, што мы справімся з хваробай.

Іна Сцепіна:

– На пенсіі я працягвала працаваць настаўніцай. Калі даведалася, што захварэла на кавід, вырашыла звольніцца, каб зберагчы здароўе тых, хто побач. У неабходнасці і эфектыўнасці вакцынацыі не сумняваюся. Разам з мужам Пятром прышчапіліся і ад каранавіруса, і ад грыпу. Вакцынацыя прайшла спакойна, толькі пасля ўвядзення другога кампанента адчувала невялікую слабасць.

Уладзімір Буй:

Я перанёс каранавірус, ляжаў у бальніцы. Пасля хваробы адчуваю сябе добра, толькі стаў крыху падводзіць слых. Прышчэпку зрабіў у жніўні, а гэтымі днямі вакцынаваўся і ад грыпу.

Р. S. Заўважым, што Уладзіміру Пятровічу 84 гады. Мабыць, такі адказны падыход да свайго здароўя дае магчымасць яму так добра выглядаць. Гэта прыклад таго, як трэба любіць і берагчы сябе і сваіх блізкіх.

Анастасія НОВІК, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *