Цяпло згодна з графікам

Важное Грамадства

image_pdfimage_print

Падача цяпла і гарачай вады ў кватэры стаўбчан ажыццяўляецца згодна з устаноўленым графікам.

Аператар кацельні Анатоль Дубатоўка рэгуліруе падачу вады ў сістэму ацяплення

З пачаткам ацяпляльнага перыяду праблем па забеспячэнні цеплавой энергіяй насельніцтва і арганізацый не ўзнікла.

У кацельні Стаўбцоўскага АКС магутнасцю 24 МВт, якая працуе на мясцовых відах паліва, за гэтым працэсам кругласутачна сочыць дзяжурная змена. Двое аператараў і слесар вядуць назіранне за параметрамі работы абсталявання і пры неабходнасці аператыўна ўхіляюць непаладкі. У цэнтры ўвагі пытанні падачы паліва, тэмпература цепланосьбіта і інш.

Фрэзерны торф пастаўляецца ў кацельню своечасова з двух торфабрыкетных заводаў, у тым ліку з ААТ «ТБЗ «Нёман».

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *