Заняткі для афіцэраў запасу

Важное Грамадства

image_pdfimage_print

У перыяд з 12 па 15 кастрычніка на Стаўбцоўшчыне прайшлі заняткі з органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны па пытаннях мабілізацыйнай гатоўнасці.

Тэарэтычную вучобу па тэрытарыяльнай абароне праводзіць намеснік раённага ваеннага камісара Аляксандр Кахновіч

Удзельнікі разглядзелі асноўныя палажэнні прававых актаў, якія рэгламентуюць парадак фарміравання тэрытарыяльных войскаў і падтрымання іх мабілізацыйнай гатоўнасці.

Наступным этапам былі трэніроўкі па фарміраванні тэрытарыяльных войскаў, іх забеспячэнні і ў пастаноўцы задач. Завяршылася вучоба дзвюхступеннай трэніроўкай, якая ўключала ў сябе разгортванне пункта прыёму асабістага саставу, прызначанага для камплектавання штаба раёна і вайсковых часцей тэрытарыяльных войск, а  таксама практычную экіпіроўку афіцэраў запасу.

Мэтай такіх заняткаў з’яўляецца набыццё і замацаванне практычных навыкаў у выкананні мерапрыемстваў па фарміраванні тэрытарыяльных войск, павышэнні ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі органаў кіравання.

Марына ЗЯНЬКО, галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *