Возера з фантанам і набярэжнай

Главное Дажынкі-2022

image_pdfimage_print

Напрыканцы кастрычнікау пачатку лістапада ў Стоўбцах прыступяць да рэалізацыі праекта па рэканструкцыі гарадскога возера. Для правядзення работ адразу пачнуць спускаць з вадаёма ваду і «перасяляць» рыбу.

Перадпраектная дакументацыя па рэканструкцыі возера ў г. Стоўбцы і добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі, выкананая РУП «Белгіправадгас»

Як ужо паведамлялася, у рамках падрыхтоўкі да абласнога свята «Дажынкі-2022» распрацаваны план рэканструкцыі сажалкі (менавіта так у дакументах значыцца гарадское возера. – Заўвага рэдакцыі) з добраўпарадкаваннем прылеглых тэрыторый і рамонтам гідразбудаванняў.

Якімі яны будуць ужо ў наступным годзе, можна пабачыць на перадпраектнай дакументацыі, выкананай РУП «Белгіправадгас» у адпаведнасці з тэхнічным заданнем УП «Стаўбцоўскае АКС».

Калі ўсё атрымаецца, як першапачаткова задумана, то стаўбчан парадуюць не толькі серабрыстая водная гладзь, але і сучасная інфраструктура возера, прыдатнага для адпачынку і вядзення здаровага ладу жыцця.

Што плануецца?

З улікам стану возера, асаблівасцяў рэльефу, геалагічнай будовы пляцоўкі, узроўню грунтовых вод, тапаграфічных, інжынерна-геалагічных і гідралагічных умоў прыняты наступныя канструктыўныя рашэнні:

— рэканструкцыя падпорнага збудавання – шлюза-рэгулятара па вуліцы 17 Верасня;

— рэканструкцыя верхавога адкосу земляной плаціны;

— падчыстка забалочанай часткі вярхоўя возера;

— рэканструкцыя пешаходных мосцікаў – уздоўж чыгункі і які вядзе да вострава;

— дэмантаж існуючых прычалаў;

— добраўпарадкаванне набярэжнай;

— устройства пляжаў;

— добраўпарадкаванне вострава;

— устройства дэкаратыўнага фантана на воднай гладзі;

— устройства малых архітэктурных формаў на прылеглай тэрыторыі;

— добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі з устройствам пешаходных і веласіпедных дарожак;

— устройства знешняга асвятлення вакол возера.

Губернатар даў даручэнні

Нагадаем, што на мінулым тыдні ў Стоўбцах прайшло пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Мінскага абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022».

Старшынёй аблвыканкама Аляксандрам Турчыным дадзены даручэнні, у прыватнасці  аб праектаванні і будаўніцтве аб’язной дарогі вакол Стоўбцаў (працяг вуліцы Задворанскай, пад’язная аўтадарога з пуцеправодам праз чыгуначную дарогу ў г. Стоўбцы), рэканструкцыі скрыжавання з устройствам кругавога руху на перасячэнні вуліц Цэнтральнай і Магістральнай з расшырэннем вуліцы Цэнтральнай.

Акрамя рэканструкцыі возера ў ліку маштабных праектаў, якія неабходна рэалізаваць да свята, – рэканструкцыя кінатэатра «Беларусь» у Стоўбцах. Кінатэатр стане сучаснай шматфункцыянальнай прасторай з магчымасцю паглядзець фільмы ў 3D і іншых фарматах, наведаць кінабар. Гэты праект накіраваны на тое, каб разнастаіць маладзёжны, сямейны адпачынак.

Поўным ходам у райцэнтры вядзецца добраўпарадкаванне вуліц і дваровых тэрыторый. Гэтая работа працягнецца.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *