«Чыл Клаб» стаў уладальнікам Кубка Стаўбцоўскага раёна па футболе

Важное Спорт

image_pdfimage_print

На стадыёне «Юнацтва» ў Стоўбцах прайшоў турнір Кубка Стаўбцоўскага раёна па футболе.

Удзельнічалі шэсць каманд. Клубы былі падзелены на дзве групы. У выніку пятае і шостае месцы падзялілі паміж сабой «Заямнае» і «Стары Свержань». У матчы за трэцяе месца клуб «ДЮСШ-91» перамог каманду «ДЮСШ» з лікам 4:2.

У фінале сустракаліся «Ветэраны» і «Чыл Клаб». На пачатку гульні Антон Чарняцоў вывеў «Чыл Клаб» наперад. І толькі ў канцы матча назначаецца пенальці ў вароты каманды. Аляксандр Казлоў зраўнівае лік гульні. Гучыць свісток. Нічыя. Назначаецца серыя пенальці. Ігракі «Чыл Клаба» дабіваюцца свайго (4:2) і становяцца ўладальнікамі Кубка Стаўбцоўскага раёна па футболе.

Дарэчы, у саставе пераможцаў гулялі былыя і цяперашнія ігракі ФК «Нёман», ФК «Кронан», іншых каманд: Уладзіслаў Карніцкі, Руслан Калодзінскі, Мікіта Калодзінскі, Аляксей Рудзянок, Антон Чарняцоў, Алег Каракін, Павел Грыбоўскі, Аляксандр Сяргееў, Уладзіслаў Рубін.

Лепшымі ігракамі прызнаны варатар «Чыл Клаба» Уладзіслаў Карніцкі, абаронца «ДЮСШ-91» Арцём Сукала, нападаючы «Ветэранаў» Дзмітрый Камяк, бамбардзір «Чыл Клаба» Руслан Калодзінскі.

Матчы прайшлі ў добрай атмасферы, выдатным настроі, з вялікай колькасцю гледачоў.

Леанід НАРАНОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *