Надзённае: Дэфіцыт прыгажосці і зручнасці

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Будзем хваліць свой горад, сцвярджаць, што ён утульны і прывабны. Але ў чалавека, які нядаўна тут пасяліўся, можа быць і іншая думка. Ды і самі, наведаўшы суседнія райцэнтры, зайздросцім. Хаця б наяўнасцю ў іх самай першай, неабходнай чалавеку зручнасці – вялікіх магазінаў, дзе, так бы мовіць, ног не стаптаўшы, можна набыць адразу ўсё, што душа пажадае і кашалёк дазваляе. Скажам, папулярныя сёння з-за памяркоўнасці цэн і шырокага выбару тавараў «Еўраопты» ёсць не толькі ў Мінску і Баранавічах, але і ў Дзяржынску, і ў Нясвіжы, і ва Уздзе. Нават у пасёлку Энергетыкаў на Дзяржыншчыне, куды выхаднымі кіруюць на сваіх аўто і стаўбчане.

Вядома, няправільна сказаць, што ў Стоўбцах існуе праблема  купіць што і да стала, і для ўбрання. Дзякуй Богу, мінаваў неўладкаваны час дэфіцыту. І ў нас гандлёвых аб’ектаў налічым не адзін дзясятак. Аднак жа ці назавём гэта рэалізацыяй патрабаванняў крокавай даступнасці? Пачнем ад плошчы Леніна, дзе месцяцца і папулярны «Кірмаш», і  магазін райспажыўтаварыства, і шапікі прыватнікаў, як стаўбчане арыентуюцца, – насупраць кінатэатра і збоку ад яго. «Далей-вышэй па вуліцы Ленінскай –  даволі аб’ёмная і змястоўная «Астэрыя», потым «Аір», у раёне магазіна «Гаспадарчыя тавары» – дзве гандлёвыя кропкі, каля рэстарана «Нёман» – яшчэ тры, можна сказаць і побач, насупраць бальніцы – тры таксама. Гэта на працягу прыкладна кіламетра, і калі да ўвагі браць толькі прадуктовыя магазіны.

Скажаце, больш гандлёвых кропак – больш шанцаў выбраць неабходны тавар, прыцаніцца, купіць там, дзе танней. Толькі цяжка з гэтым згадзіцца. Асабліва калі сканцэнтраваны яны практычна ў адным месцы. І без сацыялагічнага даследавання, выключна з практыкі, зразумела: пакупніку зручна, менш часу займае атаварванне ў адным вялікім магазіне. А знешні выгляд горада, ці прыгажэе ён ад масы «шанхайчыкаў»? І чаму ж не можна было ў свой час скааперавацца таму ж райспажыўтаварыству, мясакамбінату, птушкафабрыцы «Колас» і пабудаваць ладны, прывабны гандлёвы цэнтр, універсам, ці як яшчэ яго назваць. Можа ўласнікам «аднаасобніцтва» і зручней, але як усім гараджанам?

Такое вось вялося горадабудаўніцтва, наўрад ці з бачаннем перспектывы развіцця райцэнтра. Прыклады ж у цывілізаваным свеце яскравыя: прыгадаем і сталіцу, і гарады нашай Міншчыны. Не кажучы ўжо пра ўражанне ад наведвання замежных краін падчас экскурсій. Гандлёвыя аб’екты займаюць, як тут лічыць, нулявыя ці першыя паверхі шматпавярховых дамоў. Вось дзе сапраўдная крокавая даступнасць і архітэктурная стылістыка.

Між тым, гандлёвых кропак у нашым горадзе прыбаўляецца. Уступіў у строй ужо дзясяты па ліку фірменны магазін мясакамбіната. Побач з касцёлам даволі шырока раскінуўся яшчэ адзін аднапавярховы аб’ект. Неўзабаве адкрыецца. Зноў жа недалёка, па вуліцы Цэнтральнай, дзе таксама праз дом-другі можна завітаць у краму, атаварыцца, прымасцілася загадкавая будыніна. Здаецца, і сцены, і дах, і вокны, і дзверы на месцы. І адчыніцца гэтыя дзверы магазіна прыватніка, згодна са звесткамі са шчыта, што каля яго, павінны былі… у 2010 годзе. Але ўжо каторы год стаіць будынак, акружаны сеткаватай агароджай. Паблізу прыгожы фасад  Беларусбанка, адметна добраўпарадкаваная тэрыторыя, і закінуты даўгабуд. І гэта ў цэнтры горада…

Дзе густа, а дзе пуста. Жыхарам мікрараёна Паўночны, вядомага ў народзе як «Царскае сяло», далекавата хадзіць па хлеб ды іншыя прадукты на сняданак і абед. Бліжэйшыя гандлёвыя кропкі ажно каля аўтамагістралі. Добра калі аўто на хаду. А калі не,  ногі казённыя?

Жыва была ўспрынята дыскусія, грамадскае абмеркаванне аб магчымасці і мэтазгоднасці пабудовы гандлёвага цэнтра на плошчах былога садавіна-агародніннага завода. Інвестар уклаў бы сродкі і на абсталяванне там, дзе сёння раскінулася поле, парка адпачынку. Хіба ж не прывабная перспектыва? Выдатна было б, калі б гэта рэальна ўсё ўвасобілася. Творчая ініцыятыва ўхваляецца. Справа ў ажыццяўленні слушных, прагрэсіўных ідэй.

«Стала оперяться моя кооперация. Бьём грошом – очень хорошо!» Дынамічныя, поўныя энтузіязму паэтычныя радкі Маякоўскага зараджаюць і сёння сваім аптымізмам. Станаўленне кааператыўнага гандлю Стаўбцоўшчыны – свая, цікавая, з красамоўнымі фактамі гісторыя. І ў нас, як ва ўсёй краіне, гандаль кааператыўны падмацоўваецца шчыраваннем індывідуальных прадпрымальнікаў. Тут па аб’ёмах тавараабароту ідзе ўжо спаборніцтва на роўных. Для спажыўцоў, усіх нас з вамі, шырыня выбару – момант выключна станоўчы. Толькі тут гутарка аб іншым. Аб тым, каб і аб’екты сферы абслугоўвання, якія служаць тварам горада, стваралі яму толькі станоўчы імідж. Каб і мы самі адчувалі, і госці заўважалі, што Стоўбцы растуць і развіваюцца.

Фёдар БАНДАРОВІЧ



Tagged

2 комментария по теме “Надзённае: Дэфіцыт прыгажосці і зручнасці

  1. Согласна с автором статьи.Но хотелось бы добавить, что внимание у нас в городе больше всего уделяется центру. Там и магазинов шаговой доступности много, и тротуары новые, и освещение практически на каждом столбе.Все это очень хорошо. Но нужно и,так называемой, периферии уделять должное внимание -там ведь тоже люди живут. Между городом и д.Задворье построен частный сектор, ч/з д.Задворье проложили асфальт и , как результат этого, большая часть транспорта на Минск стала выезжать ч/з д. Задворье.В сторону «АГРОМАШЗАПЧАСТИ» тоже много машин ездит — тротуара нет,скоростной режим в 60км там мало кто соблюдает и пешеходы вынуждены «шарахаться» как зайцы по проезжей части,получая порцию грязи во время непогоды на одежду.А ведь это практически городская черта.И еще нужен хоть небольшой магазин с повседневными продуктами,п.ч. ближайший только на привокзальной площади.Надеямся,что администрация города и района обратят и в эту сторону внимание.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  2. Почему бы Праменю не провести миниопрос жителей города: кто за Евроопт, кто против; напечатайте проектный эскиз магазина, чтобы было видно, как он впишется на месте бывшего сада и каков будет обещанный парк. Тагда. уверен дело пойдет лучше.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *