Абслугоўванне

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

ПРЫДАРОЖНЫ СЭРВІС: САНІТАРНЫ ДЗЕНЬ ДЛЯ «ТУРЫСТА»

Прыдарожны сэрвіс Стаўбцоўшчыны –  гэта 28 аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання прыватнай і дзяржаўнай формы ўласнасці, размешчаных на магістралі М1/Е30 і транзітных рэспубліканскіх аўтадарогах.

У падобных прыдарожных аб’ектаў – місія асабліва адказная, таму што гасцей трэба і сустрэць, і прапанаваць ім паслугі на высокім узроўні, так, каб ім захацелася вярнуцца ў Беларусь, у прыватнасці, на Стаўбцоўшчыну.  

– Санітарнай службай на працягу года праводзяцца планавыя праверкі аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу, штомесяц ажыццяўляецца маніторынг іх санітарнага стану, –  адзначыла ўрач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Даманеўская. – Вельмі дастойна выглядаюць магазіны, аснашчаныя новым абсталяваннем, на аўтазаправачных станцыях РДУП па забеспячэнні нафтапрадуктамі «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» і ЗТАА «Лукойл». Праведзена рэканструкцыя МАЗС № 71 ЗТАА «Лукойл Белоруссия», дзе частку комплексу займае магазін, а ў другой, з асобным уваходам, – размешчана кафэ. У кафэ, дзе працуе арандатар – ПУП па прадастаўленні паслуг «Клеапатра», поўнасцю зменены інтэр’ер, на кухні ўстаноўлена новае абсталяванне з сучаснымі выцяжкамі, духоўкамі і т. п.

– А чым заманьваюць кліентаў гэтае і іншыя кафэ? 

– Смачнымі стравамі, уласнай выпечкай, піражкамі. Фактычна ва ўсіх прыдарожных аб’ектах грамадскага харчавання вам прапануюць нашы нацыянальныя брэнды – дранікі, салянкі і іншае. Мы праводзім пастаянны лабараторны кантроль за якасцю прыгатаваных страў і пітной вады і можам сцвярджаць, што яны якасныя, адпавядаюць нормам. Не ўзнікала пытанняў  да кухоннага і іншага персаналу – ва ўсіх на руках ёсць неабходныя санітарныя дакументы. З персаналам намі было праведзена пазачарговае навучанне па правілах санітарыі і гігіены –  гэтая дадатковая мера была прадыктавана падрыхтоўкай да Чэмпіянату свету па хакеі, які прайшоў у Мінску ў маі бягучага года. У цэлым акурат да гэтай падзеі прыдарожным сэрвісам раёна  выкананы вялікі аб’ём работы па прывядзенні аб’ектаў да патрабаванняў санітарных нормаў і правіл. Аднак нельга не заўважаць, што «чэмпіёнскія» спрыт ды адказнасць за свой аб’ект характэрныя далёка не для ўсіх і не заўсёды. 

– Якія парушэнні выяўляюцца і якія меры прымаюцца санітарнай службай, каб павысіць на аб’ектах прыдарожнага сэрвісу ўзровень санітарнай культуры?

– Парушэнні або адхіленні бываюць рознага характару. Найбольш сур’ёзныя з іх – тыя, якія могуць выклікаць харчовае атручэнне, нанесці шкоду здароўю спажыўцоў. На жаль, сустракаюцца выпадкі, калі выяўляем прадукты з сышоўшымі тэрмінамі прыдатнасці, без дакументаў, якія б пацвярджалі іх якасць, або з дакументамі, якія ўтрымліваюць няпоўную інфармацыю для спажыўца. Сярод пратэрмінаваных прадуктаў (з пачатку года іх было знята з абарачэння 34 кг) сустракаюцца не толькі каўбасныя, мясныя вырабы, а нават і хлеб, хлебабулачныя вырабы.

Па выніках санітарнага нагляду складзена 27 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні, у тым ліку чатыры – на юрыдычных асоб. Тры пратаколы  за нясвоечасовае выкананне прадпісання санітарнай службы   накіраваны для разгляду ў суд. Сума накладзеных штрафных санкцый склала 53 мільёны рублёў.

– У нашым раёне выносілі прадпісанні аб прыпыненні эксплуатацыі аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу?

– Так, у адносінах да чатырох аб’ектаў. Напрыклад, кафэ «Карчма «Альбуць» ВГУП «Наваростра»  не функцыянавала амаль паўгода, пакуль не былі ўхілены недахопы ў санітарна-тэхнічным стане кафэ, не наведзены парадак на прылеглай тэрыторыі. На даны момант становішча выпраўлена, і кафэ запрашае наведвальнікаў. Так атрымалася, што на пазачарговы санітарны дзень прыйшлося закрываць рэстаран «Турыст», кафэ СТАА «Юнайтэд Компані», магазін райспажыўтаварыства ў аграгарадку Дзераўная, што стаіць ля аўтадарогі Івянец – Пяршай – Нясвіж, ларок індывідуальнага прадпрымальніка Булаша па вуліцы Магістральнай і іншыя.

Не даведзены да канца работы ў ТАА «Якімчык», якое прадастаўляе праезджым па магістралі паслугі магазіна і кафэ. Разламана агароджа, неабходны рамонт надворнага санвузла для наведвальнікаў і, канешне, застаецца пытанне замены кухоннай мэблі.

Гутарыла Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

НАБЫТКІ: ЗА БЮДЖЭТНЫЯ СРОДКІ

Машынна-трактарны парк ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» папоўніўся адразу трыма новымі трактарамі «Беларус-3522». Цяпер у таварыстве налічваецца чатыры адзінкі тэхнікі такой мадыфікацыі. А ўсяго на балансе прадпрыемства  ўтрымліваецца сем энерганасычаных трактароў, разам з раней набытымі «Беларус-3022». Адметна, што тэхніка куплена ў вытворцаў за бюджэтныя сродкі,  выдзеленыя аблвыканкамам і райвыканкамам. Даручылі трактары механізатарам мехатрада Эдуарду Бізгеню, Валянціну Хвалею і Аляксандру Хмялеўскаму. У райаграсэрвіса – арганізацыі, якая   абслугоўвае сельскую гаспадарку, з’явілася магчымасць аказваць большы аб’ём паслуг вясковым працаўнікам. У бліжэйшы час кіраўніцтва мае намер набыць два прычэпы-дваццацітоннікі.

 

НА ЎЛОННІ: РЫБАКУ «НА КРУЧОК»

Сажалкі філіяла «Хатава» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» аддзячваюць рыбай і рыбаводам, і тым, хто прыязджае сюды на аматарскую рыбалку. 

Хто жадае самастойна выцягнуць рыбку з сажалкі, з ахвотай едуць у «Хатаву» на платную рыбалку. Як правіла, рыбакі атрымліваюць і рыбацкую ўдачу, і цудоўны настрой. З пачатку сёлетняга сезона  ў  «Хатаве»  ўжо пабывалі 2 600 рыбакоў. Пры неабходнасці яны могуць размясціцца ў асобных доміках. Уласнай базай адпачынку аказана  паслуг больш чым на 100 мільёнаў рублёў. Заробленыя сродкі філіял укладвае ў будаўніцтва: абноўлена кантора, узведзена новая пабудова для аховы. 

 

ЗБОР ДРУГАСНЫХ РЭСУРСАЎ: КАНТЭЙНЕРЫ НА ВЁСЦЫ

З лета бягучага года камунальнікі пачалі ўстанаўліваць кантэйнеры для збору цвёрдых бытавых адходаў і ў сельскай мясцовасці.

Калі раней усе адходы вывозілі з населеных пунктаў раёна з дапамогай машыны-смеццявоза ў пэўны дзень тыдня па графіку, то цяпер у вяскоўцаў ёсць магчымасць выкідваць гэтыя адходы ў любы дзень адразу ў кантэйнеры.

– У вёсках на спецыяльных пляцоўках, якія мы вызначаем разам з сельвыканкамамі, устанаўліваем па два-тры кантэйнеры, спецыяльна для раздзельнага збору адходаў, – адзначае намеснік дырэктара Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў па ідэалагічнай рабоце Андрэй Суднік.

Новыя кантэйнеры ўжо «працуюць» ва ўсіх вёсках Літвенскага сельсавета, у Мікалаеўшчыне і Горках. Следам будуць і іншыя вёскі, бо камунальнікам згодна з планам трэба ўстанавіць 243 кантэйнеры. Фактычна, кожны трэці ўжо заняў сваё месца. Частку заказу на выраб кантэйнераў ажыццявіла Стаўбцоўская ПМК, якая выйграла тэндар.

 

ЯШЧЭ ДВА ПУНКТЫ

У раёне арганізуюцца яшчэ два стацыянарныя пункты па прыёме другасных матэрыяльных рэсурсаў –  у Наваколасаве і Дзераўной.

Як адзначае намеснік дырэктара Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў па ідэалагічнай рабоце Андрэй Суднік, стацыянарны пункт працуе таксама ў Стоўбцах, на тэрыторыі былой вайсковай часці. У межах раёна не так даўно пачаў курсіраваць мабільны пункт. Яго паслугі запатрабаваны сельскімі жыхарамі. У выніку штодзённага збору набіраецца да дзвюх машын другасных матэрыяльных рэсурсаў. Сярод іх пераважаюць шклабой, макулатура.

 

СПЫТАЙЦЕ Ў «ПРАМЕНЯ»: ПАШПАРТНЫЯ ПАСЛУГІ ПРАЗ ІНТЭРНЭТ-БАНКІНГ

Ці можна аплаціць паслугі па абмене пашпарта праз інтэрнэт?

Аляксандр Марзін,  г. Стоўбцы

– Так, таму што Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь падключаны да Адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы  (АРЫП) паслугі па лініі грамадзянства і міграцыі ў Мінску і Мінскай вобласці, – паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Мінаблвыканкама Іна Ляліна. 

У сістэме АРЫП з выкарыстаннем інтэрнэт-банкінгу, мабільнага банкінгу, інфакіёскаў або іншых устройстваў аплаты можна ажыццявіць плацяжы за наступныя адміністрацыйныя працэдуры і паслугі, што аказваюцца  падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі: выдачу і абмен пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, у тым ліку яго паскораную выдачу і абмен; афармленне заявы; атрыманне СМС-паведамлення аб гатоўнасці дакумента да выдачы; рэгістрацыю часовага знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Парадак ажыццяўлення плацяжу для тых, хто падае дакументы:

– у «Дрэве АРЫП» у галіне «Мінская вобласць» выбраць горад – раённы цэнтр, Мінскі раён або г. Жодзіна,  падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі, сельскі/пасялковы Савет, у разлікова-даведачны цэнтр якога плацельшчык будзе звяртацца з заяваю, знайсці раздзел «МУС», у ім – «Грамадзянства і міграцыя»;

– выбраць раздзел «Для грамадзян Беларусі» або «Для замежнікаў»;

– вызначыцца з паслугаю;

– кошт паслуг зафіксаваны і не можа быць зменены грамадзянінам, за выключэннем аплаты за афармленне заявы (пры аплаце за афармленне заявы неабходна папярэдне ўдакладніць кошт паслугі ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі);

– кіравацца падказкамі ўстройства аплаты па ўводзе  ідэнтыфікацыйнага (асабістага) нумара (для грамадзян Беларусі) або нумара пашпарта (для замежнікаў);

– націснуць кнопкі «Аплаціць» і «Гатова».

Пры падачы адпаведных дакументаў у падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі, разлікова-даведачны цэнтр, сельскі/пасялковы Савет або ўпаўнаважанай на прыём дакументаў асобе для пацвярджэння аплаты дзяржпошлін або платы за дадатковыя паслугі шляхам АРЫП грамадзяніну неабходна:

– паведаміць свой ідэнтыфікацыйны (асабісты) нумар ці нумар пашпарта (пры рэгістрацыі часовага знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства) або нумар аперацыі ў АРЫП (ён выдаецца ўстройствам аплаты пасля ажыццяўлення плацяжу);

– у раздзеле «Службовыя адзнакі» адпаведнай заявы па кожнай паслузе ўказаць «Аплачана ў АРЫП» і паставіць асабісты подпіс.

Пр

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *