Стаўбцоўскі раён вылучылі сярод раёнаў, дзе найбольшы працэнт вакцынаваных

Главное Медыцына

image_pdfimage_print
Выязная брыгада Стаўбцоўскай паліклінікі ў складзе ўрача-інтэрна Наталлі Пратасавіцкай і медсястры Анастасіі Каралец праводзіць вакцынацыю ў ДУ «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Стаўбцоўскага раёна». Перад прышчэпкай удакладняюць стан здароўя ў бухгалтара Юліі Лемеш

Прышчэпка добраахвотная. Але ёсць і абавязацельства, у першую чаргу – перад сабой

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў адмысловую нараду па эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.

На гэтую тэму выказаўся і кіраўнік сталічнага рэгіёна Аляксандр Турчын, які назваў абстаноўку на Міншчыне няпростай, але падкантрольнай, і вылучыў чацвёрку раёнаў, дзе найбольшы працэнт вакцынаваных. Сярод іх – і Стаўбцоўскі.

Але расслабляцца нам рана. 35 працэнтаў вакцынаваных – гэта далёка не 70, якія патрабуюцца для ўтварэння калектыўнага імунітэту і спынення «разгулу» інфекцыі.

Пакуль інфекцыя – над намі (нездарма яе завуць «каронай») і адчувае сябе мацнейшай, сведчанне чаму – пад’ём захваральнасці. Медыкі, характарызуючы клінічную карціну, гавораць пра нярэдкія выпадкі цяжкага цячэння і лятальнасць у першую чаргу сярод тых, хто не вакцынаваны.

Можна прыводзіць дзясяткі гісторый людзей, якія маглі б жыць, і яны хацелі жыць, мелі сем’і, развівалі бізнес, аднак неспадзявана памерлі ў росквіце сіл. Напэўна, і заразілі некага, хто быў побач.

Выратавацца ад «кароны» можна толькі прышчэпкай! Стаўбцоўскія медыкі выязджаюць у працоўныя калектывы і тлумачаць неабходнасць вакцынацыі даступнай мовай. Рашэнне кожны прымае сам. Вакцынацыя – справа добраахвотная, але нельга забываць, што ў нас ёсць абавязацельства – перад сабой. Важна сябе абараніць і для іншых не быць крыніцай заражэння. Вакцынуйцеся!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *