У райваенкамаце прайшло заключнае пасяджэнне раённай прызыўной камісіі

Важное Соцыум

image_pdfimage_print
Члены прызыўной камісіі індывідуальна пагутарылі з кожным, хто ідзе служыць

З кожным з прызыўнікоў, якія неўзабаве папоўняць Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, у членаў камісіі на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Ірынай Пашкевіч адбылася індывідуальная гутарка.

Разам з пытаннямі адносна прызыву, уручэннем павестак у хлопцаў цікавіліся іх настроем на службу, дамашняй абстаноўкай. Большасць дзялілася сваім пазітыўным настроем і асэнсаваным падыходам да новага этапу ў жыцці.

У складзе раённай прызыўной камісіі – і медыкі, якія высвятляюць стан здароўя хлопцаў напярэдадні прызыву.

Адпраўка ў войска пачнецца з 25 кастрычніка. Намеснік раённага ваеннага камісара Аляксандр Кахновіч заўважае: «Сярод першых накіроўваем на тэрміновую ваенную службу тых, каго адабралі ў паветрана-дэсантныя войскі. Гэта маладыя людзі ў добрай фізічнай форме, з моцным здароўем».

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *