У Стоўбцах плануюць стварыць скейт-парк

Главное Дажынкі-2022

image_pdfimage_print

Нядаўна мы апублікавалі на старонках газеты перадпраектную дакументацыю па рэканструкцыі гарадскога возера і добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі.

Змяненні плануецца рэалізаваць у рамках падрыхтоўкі Стоўбцаў да абласнога свята «Дажынкі-2022».

Стаўбчане пазнаёміліся з планамі і сталі накіроўваць у рэдакцыйны call-цэнтр свае водгукі.

Так, дзіцячая гульнявая пляцоўка неабходна. Веласіпедныя дарожкі – здорава. Як і пляцоўка для варкаўту, у гэтым няма сумненняў. Але – патрэбен і скейт-парк.

Стаўбчанка Анастасія Радзіеўская перадала просьбу свайго сына, з якім не раз адмыслова наведвала Мінск, каб пабываць у парку экстрэмальных відаў спорту на вуліцы Сталетава.

«А чаму б не стварыць у Стоўбцах пляцоўку для скейта, цікавага ў першую чаргу дзецям ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў?» – цікавіцца жанчына.

Гэтую прапанову мы адрасавалі начальніку аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Яўгену Кандратовічу. 

– Тое, што пазначана ў перадпраектнай дакументацыі па рэканструкцыі і добраўпарадкаванні гарадскога возера, – гэта пакуль у планах. Яшчэ ідзе ўдакладненне, дзе ў горадзе найлепш стварыць скейт-пляцоўку. Папярэдне вызначана месца паблізу вуліцы Энгельса, дзе раней быў яблыневы сад. У наступным годзе там хочам пасадзіць дрэвы і кусты, а ў перспектыве – наладзіць пешаходныя сувязі і арганізаваць спартыўныя, гульнявыя пляцоўкі для дзяцей, у тым ліку і для заняткаў скейтам.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

На базе рэдакцыі працуе call-цэнтр па зборы прапаноў, пажаданняў па падрыхтоўцы да абласнога свята «Дажынкі-2022». Звязацца з намі можна любым зручным для вас спосабам: па электроннай пошце pramen@mail.belpak.by, праз сайт pramen-news.by, па тэлефонах: 7-33-84, 7-33-91, 8-029-663-54-05 (смс-паведамленні).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *