Выратавальнікі перад зімой наведваюць адзінокіх

Важное Пожарная безопасность

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

З 18 па 29 кастрычніка на Стаўбцоўшчыне праходзіць акцыя «За бяспеку разам!», накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.

Мерапрыемствы акцыі накіраваны на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва і актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы, яны ўключаюць у сябе ацэнку гатоўнасці тэрыторый і домаўладанняў грамадзян да асенне-зімовага перыяду.

Не застаюцца па-за ўвагай і пытанні павышэння інфармаванасці грамадзян аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы пажарнай бяспекі, умацавання правапарадку, папярэджання правапарушэнняў у стане алкагольнага ап’янення.

Выратавальнікі наведваюць па месцы жыхарства адзінокіх састарэлых і тых, хто пражывае адзін, інвалідаў, сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і даюць ім тлумачэнні, рэкамендацыі па павышэнні пажарнай бяспекі жылля.

У ходзе акцыі запланаваны сумесныя рэйды, абмен інфармацыяй, сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Акрамя таго, жадаючыя могуць звярнуцца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану свайго домаўладання.

Па традыцыі ў акцыі возьмуць удзел розныя суб’екты прафілактыкі, і агульная зацікаўленасць, узаемадзеянне дапамогуць зрабіць усё магчымае для нашай бяспекі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *