Марына Маліноўская – адна з лепшых аператараў машыннага даення ААТ «Шашкі»

Главное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Марына Маліноўская працуе аператарам машыннага даення ў ААТ «Шашкі».

Кіраўніцтва гаспадаркі задаволена работай жанчыны. Выконвае Марына Станіславаўна свае абавязкі добрасумленна. На МТФ «Шашкі» па надоях малака яна ў ліку перадавікоў.

Пачынала працу аператарам машыннага даення ў ААТ «Агранёманскі». Асвоілася хутка. Для вясковай дзяўчыны, якая пастаянна дапамагала на ферме сваёй маці, работа была знаёмай. Марына Станіславаўна – працавітая жанчына. Яна хадзіла на работу, так бы мовіць падпрацоўвала, нават калі знаходзілася ў дэкрэтных водпусках, бо патрэбны былі грошы. У Маліноўскіх шасцёра дзяцей. Усе з маленства прывучаны да работы. Добра ведаюць, якая нялёгкая праца ў жывёлаводаў. Малодшыя Ілля, Таццяна, Настасся і сёння прыходзяць на ферму: раздаюць камбікармы, падсцілаюць жывёлу апілкамі. Таня і кароў даіць умее. Марына Станіславаўна дзецьмі задаволена і прызнаецца, што з іх дапамогай намнога лягчэй упраўляцца. Расказвае і пра старэйшых. Маргарыта атрымала вышэйшую юрыдычную адукацыю і працуе загадчыцай канцылярыі ў раённай пракуратуры. Сын Дзмітрый скончыў каледж электрасувязі і цяпер праходзіць альтэрнатыўную службу ў арміі. Іван вучыцца ў Дзяржынскім ліцэі.

У вольны ад работы час жанчына любіць хадзіць у лес у грыбы і ягады.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *