«Шкадую, што не вакцынавалася раней». Ніна Новік падзялілася гісторыяй барацьбы з вірусам

Главное Медыцына

image_pdfimage_print

Рэдакцыя газеты знаёміць чытачоў з людзьмі, якія перахварэлі на каранавірус. Гісторыя Ніны Новік са Сцяцкоў яшчэ раз пацвярджае каварнасць хваробы і неабходнасць своечасовай вакцынацыі.

– Перахварэлі на кавід усёй сям’ёй. Сімптомы былі розныя. Памятаю, як рэзка стала дрэнна: паверце, не магла нават устаць з ложка, – расказвае Ніна Новік. – Выклікалі «хуткую», пасля чаго ўсіх траіх паклалі ў бальніцу. Там даведаліся, што ў нас каранавірус. На той момант маёй маме было 88 гадоў. На жаль, яна каранавірус не перажыла.

Падчас знаходжання ў бальніцы я многае пераасэнсавала. Хвароба паказала, што самая вялікая наша каштоўнасць – гэта здароўе, якое трэба берагчы. Дзякуй медыцынскаму персаналу за прафесіяналізм, клопат, увагу да кожнага пацыента.

Пасля выпіскі мы з мужам дакладна ведалі, што будзем вакцынавацца. Нам увялі першы кампанент. Адчуваем сябе добра. На наступны дзень пасля прышчэпкі патэлефанавалі з бальніцы, спыталі пра самаадчуванне. Гэта было прыемна і нечакана. Добра, што вакцына бясплатная, а гэта значыць, даступная для ўсіх.

Адзінае, аб чым шкадую, што мы не вакцынаваліся раней. Мая мама, нягледзячы на ўзрост, была яшчэ моцнай, і каб не інфекцыя, магла б жыць. Каранавірус небяспечны сваімі наступствамі. Вакцынацыя дапамагла чалавецтву перамагчы воспу, халеру, адзёр і іншыя смяротныя захворванні. Магчыма, некага пужае недастатковая вывучанасць прышчэпкі ад кавіду, але пакуль іншага выйсця, як вакцынацыя, проста не існуе.

Анастасія НОВІК, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *