Раённы камітэт БРСМ узнагароджаны падзякай ад Беларускай праваслаўнай і Беларускай каталіцкай цэркваў

Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

У Мінску на тэрыторыі храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню нашай Айчыны, адбыўся фінал рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі».

У Год народнага адзінства праект быў рэалізаваны пад слоганам «Нас аб’ядноўваюць гісторыя і вера».

«Працоўныя акцыі накіраваны на тое, каб кансалідаваць моладзь праз духоўную агульнасць. Каб праз асабісты ўдзел у будаўніцтве, добраўпарадкаванні святынь, храмаў, праз добрыя справы моладзь атрымлівала духоўна-маральнае выхаванне, – сказаў першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў. – Гэта ўклад у будучыню, пасланне новым пакаленням. Працуючы на тэрыторыі святынь, размаўляючы са святарамі, маладыя людзі далучаюцца да духоўнасці, у іх закладваюцца каштоўнасныя асновы асобы».

На мерапрыемстве сабраліся актыўныя прадстаўнікі валанцёрскага руху БРСМ «Добрае сэрца». Сярод іх – вучань сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы Аляксандр Янчур. Удзельнікі наведалі з экскурсіяй музей памяці і крыпту. Цэнтральным мерапрыемствам стаў міжканфесійны дыялог «Нас аб’ядноўваюць гісторыя і вера» з удзелам прадстаўнікоў асноўных канфесій Беларусі. Юнакі і дзяўчаты змаглі атрымаць ад экспертаў адказы на хвалюючыя іх пытанні. Прыемным сюрпрызам для «Добрых сэрцаў» стала цырымонія ўручэння падзяк ад Беларускай праваслаўнай і Беларускай каталіцкай цэркваў.

Яўгенія КАЖАБЕКАВА, першы сакратар раённага камітэта БРСМ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *