Думка прызыўнікаў: «Іду ў армію з пазітыўным настроем»

Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Жыхары раёна Аляксей Дзеніс, Максім Шчарбаноўскі і Арцём Бець неўзабаве папоўняць вучэбную часць у Барысаўскім раёне, а менавіта ў Печах.

Хлопцам ужо ўручаны павесткі, і псіхалагічна яны падрыхтаваны да тых перамен, якія чакаюць іх у найбліжэйшы час. У цэлым парадавалі надзвычай дарослы погляд навабранцаў, самастойнасць і мэтанакіраванасць маладых людзей, хоць ім усяго толькі 18+.

А вучэбка дапаможа ім адаптавацца, атрымаць воінскую ўліковую спецыяльнасць і вызначыцца з вайсковай часцю, дзе пройдзе далейшая салдацкая служба.

Яны мараць атрымаць за паўтара года навыкі, якія акажуцца запатрабаванымі ў будучым.

Усе трое закончылі той ці іншы каледж і атрымалі будаўнічыя спецыяльнасці. Да прызыву кожны паспеў хоць крыху папрацаваць і паспрабаваць сябе ў прафесіі. Да прыкладу, Максім Шчарбаноўскі быў цесляром на прадпрыемстве «Мапід», Арцём Бець – сталяром у «Іва-Вудзе». Спадабалася, і, да таго ж, гэта бачыцца як добрая жыццёвая школа, фундамент, на якім яны ўласнымі рукамі пачалі будаваць свой лёс.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара

Максім Шчарбаноўскі: «Іду ў армію з пазітыўным настроем. Цяжкасці не палохаюць. Думаю, што ў войску змагу павысіць сваю вадзіцельскую кваліфікацыю».

Аляксей Дзеніс: «Буду сумленна служыць, прыносіць карысць сваёй краіне, а пасля службы хачу стаць прафесіяналам-будаўніком, стварыць сям’ю і радаваць блізкіх».

Арцём Бець: «Не буду загадваць… Мне важна адслужыць, каб усё было добра. А ў жыцці хачу працаваць па спецыяльнасці, сталяром. Што яшчэ? Час пакажа».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *