ДРБУ-135 працуюць суперхуткімі тэмпамі і небывалымі аб’ёмамі

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print

Гэтым, і не толькі,  здзіўляе філіял КУП «Мінскаблдарбуд» – «ДРБУ № 135», які вядзе рамонт асфальтабетоннага пакрыцця на стаўбцоўскіх вуліцах

Начальнік ДРБУ № 135 Вадзім Савіцкі

ДРБУ № 135 прыкладна месяц таму пераехала на базу ў Заямнае, якую набыло два гады таму ў ДБУ-29. Чым не нагода завітаць па новым адрасе ў калектыў, які гэтымі днямі адзначае прафесійнае свята?! 

База даўно не новая, ёй каля 40 гадоў, але цяпер вытворчыя плошчы ДРБУ павялічыліся больш як у тры разы. Дабавіўся і стратэгічны аб’ект – яшчэ адзін асфальтабетонны завод. Ніхто з работнікаў далучанай арганізацыі не аказаўся «на вуліцы», таму штат вырас да 180 чалавек, ці прыкладна на 50 працэнтаў. Работы хапае ўсім.

Каб паспець, дарожнікі працуюць супертэмпамі. Вуліцы па чарзе абнаўляюць у сярэднім за 2-3 дні. У работнікаў зарплата расце. Паляпшаюцца ўмовы працы.

Юрысконсульт Алена Калеснік, вядучы інжынер планава-вытворчага аддзела Іна Тамашэвіч, бухгалтар Марыя Лугаўская, галоўны бухгалтар Кацярына Баброва, вядучы інжынер і старшыня прафкама Марына Дзям’янка

І хоць на новым месцы рамонтныя работы ў бытоўках, службовых кабінетах, вытворчых памяшканнях яшчэ далёкія да завяршэння, плошчы ўжо выкарыстоўваюцца для развіцця структурных падраздзяленняў і выпуску сучаснай прадукцыі.

Так, дарожныя апоры, лаўкі, павільёны і іншае ідуць нарасхват сярод філіялаў КУП «Мінскаблдарбуд». Неўзабаве пачнуць выпускаць парэнчавыя агароджы. Дарэчы, з беларускім арнаментам, накшталт таго, які ў Нацыянальным аэрапорце. Запатрабаваны паслугі па прамых дагаворах, прычым 30 працэнтаў заказчыкаў – за межамі раёна.

Ад гэтай брыгады залежыць, як хутка на вуліцах горада будзе адрамантавана асфальтабетоннае пакрыццё. Пад кіраўніцтвам прараба Станіслава Цяўлоўскага (пяты злева) працуюць Сяргей Шчэкала, Генадзь Таранаў, Вячаслаў Пікула, Часлаў Калошыч, Алег Кульбіцкі і Аляксандр Бандаровіч

Два асфальтабетонныя заводы ДРБУ дазваляюць атрымаць за змену 1000 тон прадукцыі. Пасля рамонту запушчаны драбільны комплекс, дзякуючы якому дарожнікі практычна адмовіліся ад пакупкі шчэбню. Па вытворчасці асфальтабетону ДРБУ фактычна выйшла ў раёне на пазіцыі манапаліста. Увогуле па выніках работы філіял трымае другое месца сярод калег Мінскай вобласці.

Разам з Вадзімам Савіцкім выязджаем на аб’екты, каб убачыць усё на свае вочы: як абнаўляюцца вуліцы, якім чынам арганізаваны работы, якое тэхнічнае забеспячэнне, але ў першую чаргу – каб пагутарыць з людзьмі.

Асноўнае ўражанне – сярод работнікаў дастаткова вопытных спецыялістаў, прафесіяналаў, якія прысвяцілі дарожнай справе не адзін дзясятак гадоў. Для іх прывычныя фізічныя нагрузкі, работа ва ўмовах дарожнага руху і пры розным надвор’і.

Вуліца Заводская ў мікрараёне Паўночны-2

Адзнака за працу

Да прафесійнага свята нагрудным знакам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь «Ганаровы дарожнік Беларусі» другой ступені ўзнагароджаны начальнік планава-вытворчага аддзела Сяргей Логвін, трактарыст Віктар Альхіменка.

Аднаўленне гравійкі да вёскі Сула. Працуюць машыніст аўтагрэйдара Канстанцін Паплаўскі і машыніст катка Віктар Альхіменка. У цэнтры – прараб Анатоль Каразей

Ганаровай граматай КУП «Мінскаблдарбуд» адзначаны падліковец Алена Жушма, дарожны рабочы Аляксандр Бандаровіч, вадзіцель Анатоль Жыбуль, машыніст аўтагрэйдара Сяргей Ліпніцкі, трактарыст Анатоль Рамейка.

Падзяка КУП «Мінскаблдарбуд» аб’яўлена інжынеру па бяспецы руху Наталлі Лапко, варшчыку бітуму Віктару Карабецу, машыністу катка Юрыю Ермаку, дарожнаму рабочаму Сяргей Бунчуку, вадзіцелю Максіму Шпакоўскаму.  

Спецыяліст па кадрах
Падліковец Алена Жушма
Начальнік участка Сяргей Цецераў
Майстар участка Сяргей Лебядзька
Вадзіцель пагрузчыка Яўген Гладкоў
Вадзіцель Мечыслаў Дзям’янка
Машыніст змяшальніка Дзяніс Жаўняркевіч

Праграма»Бягучы рамонт мясцовых аўтадарог»

У 2021 годзе ДРБУ выкананы вялікі аб’ём работ, у прыватнасці па ўстройстве асфальтабетоннага пакрыцця на пад’ездзе да Сцяцкоў ад аўтадарогі Стоўбцы – Івацэвічы – Кобрын, на ўчастку дарогі Залужжа – Савоні – Раёўшчына. З’явіліся дадатковыя аўтобусныя прыпынкі на дарогах Літва – Куль – Пятрылавічы, Стоўбцы – Мікалаеўшчына – Стальбоўшчына, на пад’ездзе да Дружнай (з дарогі Пяршаі – Івянец – Нясвіж). Прыпыначная і пасадачная пляцоўкі выкананы на дарозе Івянец – Рубяжэвічы – Стоўбцы. На ўчастку дарогі Падгорная – Шашкі – Найдзёнавічы пракладзена велапешаходная дарожка. Адрамантавана гравійнае пакрыццё на ўчастку дарогі Халаімаўшчына – Галавенчыцы – Савоні.

Рамонт у бытоўцы ажыццяўляюць будаўнікі Генадзь Цвірка і Аляксандр Окунь

Гонар за Паўночны-2

Адзін з аб’ектаў, на якім працавала ДРБУ ў бягучым годзе, – устройства цэментабетоннага пакрыцця ў новым раёне індывідуальнай жылой забудовы Паўночны-2 і інжынерных сетак у г. Стоўбцы (добраўпарадкаванне вуліц, праезды). Кошт работ дасягнуў амаль 2,9 мільёна рублёў.

Гэта, бадай, самы складаны аб’ект за ўсю гісторыю ДРБУ. Па-першае, раней дарожнікі не працавалі з бетонам, па-другое, у такім аб’ёме не займаліся ўстройствам вулічнага асвятлення. Ад пачатку да канца выканалі ўсе работы ўласнымі сіламі. Бетон закуплялі.

Паралельна з бетонкай ідуць веласіпедная і пешаходная дарожкі. Еўрапейскі ўзровень у Стоўбцах!

У дыспетчарскай працуюць Алена Касабуцкая і Жанна Уласік

Будзе на вуліцах свята

Да абласнога свята «Дажынкі-2022» дарожнікамі ДРБУ № 135 у верасні – кастрычніку асвоена 938 тысяч рублёў пры правядзенні бягучых рамонтаў асфальтабетоннага пакрыцця вуліц у Стоўбцах (Танкістаў (першая і трэцяя чэргі), Міцкевіча, К. Цэткін (з устройствам тратуара), Чыгуначнай, М. Горкага, Зялёнай, Варашылава, Камарова (плюс завулак Камарова) і інш.).

Работы па добраўпарадкаванні райцэнтра працягваюцца.

Электрагазазваршчык Аляксандр Акуліч, рэзчык труб і загатовак Ігар Гацкі, электрагазазваршчык Аляксей Клімовіч, аператар плазменнай рэзкі Максім Ігнаценка

Штогод – па грэйдару 

ДРБУ набыло ў апошнія гады тры аўтагрэйдары новай мадыфікацыі, якія поўнасцю задавальняюць патрэбы ў прафіляванні і іншых відах работ на мясцовых дарогах.

У бягучым годзе закуплены МАЗ-цягач, які давераны вадзіцелю Аляксандру Крамко. Аўтамабіль выкарыстоўваецца як з самазвальным паўпрычэпам, так і з цыстэрнай для перавозкі бітуму. Аляксандр пастаянна ў рэйсах, за паўгода ўжо накалясіў больш за 60 тысяч кіламетраў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *