Імунітэт для будучага дзіцяці. Даведаліся, як ў Стоўбцах вакцынуюць цяжарных жанчын і кормячых маці

Главное Медыцына

image_pdfimage_print

У групе рызыкі цяжкага працякання каранавіруснай інфекцыі акрамя людзей пажылога ўзросту і людзей з хранічнымі захворваннямі аказаліся цяжарныя жанчыны і кормячыя маці.

Згодна з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя, на базе жаночай кансультацыі УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» адкрыты прышчэпачны кабінет, дзе вакцынуюць цяжарных жанчын і кормячых маці. Жанчын, якія кормяць грудзьмі, вакцынуюць таксама ў акушэрска-гінекалагічным аддзяленні. Аб гэтым расказала загадчыца жаночай кансультацыі Стаўбцоўскай бальніцы Зінаіда Туміловіч:

Загадчыца жаночай кансультацыі стаўбцоўскай бальніцы Зінаіда Туміловіч

– Вакцынавацца рэкамендуецца ўсім цяжарным жанчынам, незалежна ад узросту і тэрміну цяжарнасці. Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя былі праведзены шматлікія даследаванні, якія паказалі, што ў будучых мам высокая рызыка цяжкага цячэння захворвання, развіцця ўскладненняў. Цяжарная жанчына сама вырашае, рабіць прышчэпку ці не, пасля кансультацыі з гінеколагам і ўрачом-тэрапеўтам, які і дае допуск да вакцынацыі. Супрацьпаказаннямі да прышчэпкі з’яўляюцца вострая інфекцыя і ўскладненні цяжарнасці ў дадзены момант.

– Зінаіда Альбертаўна, ці шмат цяжарных у раёне ўжо вакцынаваліся?

– Вакцынацыя цяжарных толькі пачалася, але за гэты час ужо прышчэплены пяць будучых мам, яшчэ сем вакцынаваліся раней. Робім прышчэпку кітайскай вакцынай. Адзначаем, наколькі адказна ставяцца жанчыны да здароўя – свайго і дзіцяці. Вакцынацыю пераносяць лёгка, пабочных рэакцый не зафіксавана.

– Што рабіць кормячым маці?

– Пасля родаў арганізм жанчыны аслаблены, зніжаецца імунітэт, таму ёй трэба вакцынавацца абавязкова, каб не захварэць. Да таго ж, антыцелы, якія ёсць у мамы, трапляюць з малаком да дзіцяці. Такім чынам, у немаўляці ўжо будзе абарона ад інфекцыі.

– Як планаваць цяжарнасць ва ўмовах пандэміі?

– Пры планаванні цяжарнасці трэба абавязкова рабіць прышчэпку як будучай маме, так і будучаму тату. У выпадку, калі нехта з іх перахварэў на каранавірус, планаванне цяжарнасці лепш адкласці на 2-3 месяцы, каб арганізм аднавіў сілы.

Анастасія НОВІК, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *