На вуліцах сельскіх населеных пунктаў раёна з’явіліся новыя энергазберагальныя свяцільнікі

Важное Дажынкі-2022 Соцыум

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

На вуліцах сельскіх населеных пунктаў раёна ўстаноўлена ў бягучым годзе яшчэ 330 энергазберагальных свяцільнікаў.

Усяго на Стаўбцоўшчыне ўжо налічваецца 3332 энергазберагальныя свяцільнікі і свяцільнікі з энергазберагальнымі лямпамі.

З іх прымяненнем акрамя энергазберажэння палепшылася і якасць вулічнага асвятлення, а яно, дарэчы, з 1 кастрычніка паўсюдна ўключана на Стаўбцоўшчыне. Кіраванне вулічным асвятленнем адбываецца аўтаматычна, праз астранамічнае рэле часу.

– У планавым рэжыме, паводле заявак, працуе брыгада, якая выязджае для ўхілення няспраўнасцяў і замены перагарэлых ліхтароў, – адзначае начальнік Стаўбцоўскага РЭС Віктар Пракаповіч.

Аплата электраэнергіі для вулічнага асвятлення ажыццяўляецца з раённага бюджэту згодна з заключаным дагаворам.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *