Купляйце сваё: мясцовыя хлебапёкі аддаюць перавагу стаўбцоўскаму хлебу

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print
Майстар Надзея Гросава сочыць за тым, каб якасць прадукцыі адпавядала стандартам

Мясцовыя хлебапёкі працуюць над якасцю прадукцыі і расшырэннем яе асартыменту, каб пакупнікі аддавалі перавагу менавіта стаўбцоўскаму хлебу.

Цэхам хлебапячэння Стаўбцоўскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства выпускаецца пяць відаў хлеба і сем відаў хлебабулачных вырабаў.

Свежая прадукцыя адгружаецца паводле заявак ведамасных магазінаў, у тым ліку Нясвіжскага і Валожынскага раёнаў, якія знаходзяцца на абслугоўванні філіяла. Заказваюць яе і стаўбцоўскія індывідуальныя прадпрымальнікі для сваіх гандлёвых кропак.

Для зручнасці, эпідэміялагічнай бяспекі прадукцыя выпускаецца ў тым ліку ў нарэзаным выглядзе, ва ўпакоўцы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *