Сардэчная цеплыня

Дабрачыннасць Нумары

У шумным вяселлі святочных навагодніх і ражджэственскіх дзён важна не забыць глыбокі хрысціянскі сэнс свята Ражджаства Хрыстовага. Ва ўсе часы гэтыя светлыя дні былі днямі дабра і міласэрнасці. Прынята ўспамінаць аб бедных, хворых людзях: наведваць дзіцячыя дамы, прытулкі, бальніцы, турмы, каб падзяліцца радасцю нараджэння ў свет Богадзіцяці Хрыста. Па традыцыі людзі дзеляцца падарункамі – ва ўспамін аб дарах, прынесеных Богадзіцяці вешчунамі.
Па такіх прынцыпах дабрыні і міласэрнасці жыве Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу. З дня адкрыцця дзіцячага сацыяльнага прытулку ў нашым раёне на працягу 10 гадоў гэты прафсаюз удзельнічае ў жыцці дзяцей з нядобранадзейных сем’яў, якія праходзяць тут рэабілітацыю. Дзякуючы прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў лясной галіны дзеці атрымліваюць падарункі да Ражджаства і Пасхі, наведваюць канцэрты і навагоднія ранішнікі ў сталіцы.
Гэты прафсаюз працягвае руку дапамогі прытулку ў цяжкія хвіліны. Спатрэбілася бензакасілка – дапамаглі набыць. Уся аўдыя- і відэаапаратура – таксама падарунак прафсаюза работнікаў лесу. У мінулым годзе набыты новыя сучасныя тумбачкі ў дзіцячыя спальні. А перад новым годам у гэтыя дні абласная прафсаюзная арганізацыя купіла і аплаціла ўстаноўку свяцільнікаў у спартыўнай зале сацыяльнай установы. Набыты таксама электраводанагравальнік для харчблока. Той, якім карысталіся да гэтага, часта выходзіў са строю, рамантаваць яго было праблематычна з-за адсутнасці дэталяў.
Загадчык дзіцячага сацыяльнага прытулку Сяргей Целеш удзячны старшыні абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў лесу Аляксандру Кузмітовічу і ўсім членам прафсаюза за справы міласэрнасці. Дзякуючы такой увазе дзеці, пазбаўленыя бацькоўскай цеплыні і сямейнай утульнасці, адчуваюць сябе сагрэтымі добрымі сэрцамі.
Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *