Навуковая канферэнцыя, прысвечаная творчасці Якуба Коласа, прайшла ў Стаўбцоўскім раёне

Главное Культура

image_pdfimage_print

Нядзіўна, што другі дзень канферэнцыі сустракала менавіта Стаўбцоўшчына: у гэтым раёне нарадзіўся і рос народны паэт Беларусі, тут жа працуюць філіялы яго музея. Спачатку госці свята завіталі ў мемарыяльную сядзібу Якуба Коласа. Ўдзельнікаў канферэнцыі сустракалі традыцыйным караваем, беларускімі песнямі ў выкананні творчых калектываў і коласаўскімі вершамі.

Пасля госці пабывалі ў Смольні, Альбуці і Мікалаеўшчыне. У апошнім пункце яны склалі кветкі пад помнік славутага паэта. Дарэчы, мы падрабязна распавядалі пра гэты пастамент ў гэтым матэрыяле.

Сярод ўдзельнікаў свята была шмат аматараў творчасці Якуба Коласа: пісьменнікі, мова- і краязнаўцы, музейныя работнікі, навукоўцы. Прысутнічала на форуме і Васіліна Міцкевіч — праўнучка славутага паэта, галоўная захавальніца фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

Нагадаем, што ў наступным годзе нас чакае буйная дата — 140-вы дзень нараджэння песняра. Менавіта да гэтага свята ў Стоўбцах усталююць помнік маладому Якубу Коласу.

Дадаткова

Юбілейная ХХХV канферэнцыя была прысвечана адразу двум тэмам: 115-годдзю пачатку творчай дзейнасці Коласа і 100-годдзю першага выдання яго аллегарычных апавяданняў.

Фота Аляксандра Пятрова

Автор статьи: Кацярына Сівадзедава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *