У падарунак — новы сцяг. Райвыканкам стаўбчаніну зрабіў сюрпрыз

Главное Соцыум

image_pdfimage_print

Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі раённы выканаўчы камітэт зрабіў сюрпрыз жыхару пасёлка Школьны Міхаілу Калацкаму. Яму падаравалі Дзяржаўны Сцяг Рэспублікі Беларусь.

Міхаіл Іванавіч падзякаваў, прыемна здзівіўшыся, і запэўніў, што сёння ж заменіць ім старое палотнішча. Тое ўжо добра выгарала на сонцы.

Міхаіл Калацкі ўжо больш як год вывесіў дзяржаўны сцяг над сядзібай, у якой пражывае з жонкай і цесцем. Такім спосабам адкрыта выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю і павагу да сімвалаў нашай краіны.

Пра сябе Міхаіл Калацкі расказаў, што ў 2015 годзе пераехаў на Стаўбцоўшчыну, у п. Школьны, з Бараўлянаў, бо даўно хацеў жыць на зямлі, адчуваць сябе гаспадаром.

“Я вырас у СССР і застаюся савецкім чалавекам, — патлумачыў Міхаіл Іванавіч. – Працую на племптушкарэпрадуктары “Бройлер”. Ды і не ў грошах шчасце…”.

У знак удзячнасці Міхаіл Калацкі падараваў у адказ кнігу вершаў сваёй матулі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *