Медыкі – героі, але не чараўнікі. Не забывайце пра гэта – вакцынуйцеся!

Главное Медыцына

image_pdfimage_print

Менавіта прышчэпка здольна даць абарону кожнаму і ўсім нам разам.

У краінах, дзе высокі працэнт імунізацыі, гаворка ўжо ідзе пра калектыўны імунітэт, а не пра чацвёртую хвалю каранавіруснай інфекцыі. А мы чым даўжэй будзем «пераварваць» розніцу паміж першым і другім, тым больш атрымаем ахвяр.

У рэанімацыйным аддзяленні Стаўбцоўскай ЦРБ да апошняга змагаюцца за жыцці інфіцыраваных COVID-19, але, на жаль, не ўсіх удаецца выратаваць… Вірус каварны, у арганізме хворага вядзе сябе непрадказальна…

Урач — анестэзіёлаг-рэаніматолаг Ігар Юруц

Вопытны ўрач – анестэзіёлаг-рэаніматолаг Ігар Юруц гаворыць, што дзяжурыць у «бруднай» зоне прыходзіцца суткамі, пасля іх хочацца хутчэй  змяніць абстаноўку. Надзвычай складана фізічна, псіхалагічна, маральна…

– Усе пацыенты ў нас – цяжкія, маюць патрэбу ў інтэнсіўнай тэрапіі. Да кожнага неабходна шмат разоў падысці. Пракантраляваць дыханне, паставіць катэтар, павярнуць у прон-пазіцыю (на жываце. – Заўвага рэдакцыі). Нагрузка вялікая і на сярэдні медыцынскі персанал, тым больш што разам з выратаваннем «кавідных» пацыентаў аказваем планавую медыцынскую дапамогу, – удакладняе ўрач.

З урачом Ігарам Юруцам працуе анестэзіст Вольга Рубіна

У Ігара Валянцінавіча жонка таксама працуе ў бальніцы. Наталля Станіславаўна – урач-гінеколаг. У іх трое дзяцей. У гэтым годзе сям’я пераехала ў Стоўбцы са Слуцка.

«На жаль, бачуся з дзецьмі не кожны дзень, а праз суткі», – дзеліцца Ігар Юруц і выказвае сваю запаветную мару – каб хутчэй закончыўся гэты цяжкі рытм жыцця.

У рэанімацыйным аддзяленні працуюць урачыпрафесіяналы, але не рызыкуйце туды трапіць. Найлепш зрабіце прышчэпку і будзьце здаровымі!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Наталлі КЛЫГАЧ   



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *