У суботніка ёсць працяг

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

На суботнік, які прайшоў на Стаўбцоўшчыне ў мінулую суботу, дружна выйшлі ўсе прадпрыемствы і арганізацыі, школы.

–  Асноўныя аб’ёмы работ былі звязаны з навядзеннем парадку на ўласных тэрыторыях, а таксама  на замацаваных вуліцах і плошчах горада. Па традыцыі, школьнікам былі даручаны паркі, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака.

Акрамя таго, на тэрыторыі раёна  вызначана некалькі аб’ектаў, дзе работы вяліся не толькі з граблямі і мяцёлкамі. На іх добраўпарадкаванні  было задзейнічана адразу некалькі арганізацый. Напрыклад, у прыдарожнай паласе дарогі Стоўбцы – Дразды (праз Сіняву) ажыццяўлялася выразка старых дрэў. Працавалі тут (і, дарэчы, не спыняць работы і пасля суботніка) Стаўбцоўскі філіял дзяржаўнага прадпрыемства «Мінаблпаліва», Стаўбцоўскі доследны лясгас і ДРБУ № 135. Частка работнікаў і тэхнікі ДРБУ № 135, а таксама прадпрыемства меліярацыйных сістэм вызваляла ад кустоўя прыдарожную паласу другой мясцовай дарогі – Вечатарова – Горкі. Работы тут таксама не на адзін дзень, яна будзе працягнута. Падчас суботніка гэтая ж дарожная арганізацыя разам з аб’яднаннем камунальных службаў вялі адсыпку пясчана-гравійнай сумессю вуліцы Сонечнай у Стоўбцах, а супрацоўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму, настаўнікі гарадскіх школ прыбіралі ад смецця і апалай лістоты  ўезд у райцэнтр.

Суботнік завяршыўся, але месячнік па навядзенні парадку на зямлі, аб’яўлены ў Мінскай вобласці, працягваецца.     

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *