У Стаўбцоўскім лясгасе пелеты пачалі выпускаць ва ўпакоўцы

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print
Пелеты, дранку на ВМУ «Акінчыцы» фасуюць у мяшкі па 15 кг

На вытворча-майстарскім участку «Акінчыцы» Стаўбцоўскага лясгаса паліўныя гранулы (пелеты) пачалі выпускаць ва ўпакоўцы.

Гэта поліэтыленавыя мяшкі вагой 15 кг, якія магчыма дастаўляць заказчыкам з дапамогай аўтатранспарту. Раней жа адгрузкі пелетаў выконваліся выключна насыпным спосабам у чыгуначных вагонах.

– Будзем выкарыстоўваць абодва варыянты, каб расшырыць рынкі збыту, – тлумачыць начальнік вытворча-майстарскага ўчастка Генадзь Клімовіч.

Сёлета ў ВМУ «Акінчыцы» ўстаноўлена сучасная лінія па вытворчасці пелетаў, разлічаная на выпуск 14 тысяч тон прадукцыі ў год, ці дзвюх тон у гадзіну. Цяпер завяршаюцца пусканаладачныя работы, таму пакуль выпуск абмежаваны 1,5 тоны пелетаў у гадзіну. Уся прадукцыя імкліва разыходзіцца, прычым 80 працэнтаў пастаўляецца на экспарт – у краіны Прыбалтыкі, Славакію, Чэхію, Бельгію, Данію. Амаль у паўтара раза вырасла сёлета і вытворчасць піламатэрыялаў.

Нездарма Стаўбцоўскі лясгас нядаўна з цікавасцю наведала дэлегацыя Кіраўскай абласной арганізацыі прафесіянальнага саюза работнікаў лясных галін Расійскай Федэрацыі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *