«Адзінства ўсіх і ўнікальнасць кожнага». У СШ №4 асобую ўвагу надаюць патрыятычнаму выхаванню дзяцей

Адукацыя Важное

image_pdfimage_print

2021 год у Беларусі аб’яўлены Годам народнага адзінства. Слова «адзінства» цяпер мы чуем даволі часта, але дагэтуль не вельмі задумваліся, што яно абазначае.  Калі звярнуцца да гісторыі, то нельга не ўспомніць  падзеі, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Як расказвае мая бабуля, мой прадзядуля Гаўрык Васілій Фёдаравіч таксама абараняў Радзіму ад захопнікаў, быў паранены ў сківіцу і ў маладым узросце застаўся без зубоў. Ён заўсёды гаварыў, што няма нічога страшней  і жудасней за вайну, бо яна прыносіць смерць, слёзы і гора.

Вайна закранула амаль кожную беларускую сям’ю, пакінула свой крывавы след.  Але дзякуючы сіле духу, згуртаванасці і адзінству наш народ выстаяў і  перамог нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сімвалічна тое, што менавіта  сёлета ў райцэнтры адчыніла дзверы новая прыгожая школа, якая была пабудавана літаральна за год. І гэта стала магчыма дзякуючы намаганням не толькі будаўнікоў. Дапамагалі рыхтаваць школу да адкрыцця настаўнікі і супрацоўнікі розных прадпрыемстваў нашага раёна.

«Адзінства ўсіх і ўнікальнасць кожнага» –  дэвіз школы, пад якім мы ідзём да ведаў, праяўляем ініцыятыву і творчасць. У нашай установе амаль 900 вучняў, таленавітых, цікавых, інтэлектуальных, крэатыўных, актыўных і мэтанакіраваных.

Я ўпэўнена, што неабходна берагчы сваю Радзіму і даражыць ёю. Мы павінны быць адзіным народам, моцным, згуртаваным, і тады ніякія цяжкасці нам не перашкодзяць. Разам мы многае можам зрабіць, і гэта мы даказалі.

У наступным годзе ў Стоўбцах пройдзе абласное свята «Дажынкі-2022». Мяркую, што неабыякавыя жыхары горада, як і мы, вучні,  гатовы аказаць пасільную дапамогу ў тым, каб зрабіць нашу малую радзіму больш утульнай, прыгожай і сучаснай.

Аліна Аўлохава, вучаніца 8 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Стоўбцы»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *