Надзейка Канашэнка зноў чакае нашай дапамогі

Iм патрэбна ваша дапамога Нумары

image_pdfimage_print

Сям’я стаўбчан Руслана і Святланы Канашэнкаў працягвае змагацца з цяжкай хваробай дачушкі Надзі. На працягу шасці гадоў дзяўчынка з дыягназам ДЦП, спастычны тэтрапарэз 3 ступені, постгемарагічная прагрэсіруючая ўнутраная аклюзійная гідрацэфалія, ЧАЗН абодвух вачэй пастаянна праходзіць курс лячэння. Дзякуючы міласэрнасці людзей, дабрачынным акцыям, якія праходзяць у нашым раёне па зборы сродкаў для лячэння Надзі Канашэнка, удалося некалькі разоў атрымаць паспяховае лячэнне за мяжою.

У рэдакцыю зноў звярнулася Святлана Канашэнка з просьбай да працоўных калектываў Стаўбцоўшчыны, да ўсіх добрых людзей дапамагчы ажыццявіць наступны курс лячэння за мяжою. Сям’я Канашэнкаў атрымала запрашэнне італьянскага Інстытута ўдасканалення прывезці Надзю на дыягностыку і далейшае лячэнне. У інстытуце Надзю чакаюць 9 студзеня 2015 года. З 12 па 15 студзеня дзяўчынка пройдзе там дыягностыку, для яе будзе складзена праграма развіцця і лячэння, харчавання, навучанне пройдуць бацькі. Будуць праведзены аналізы, якіх у нас у краіне не робяць.

Курс гэтага лячэння з афармленнем віз, праездам, пражываннем у гасцініцы складае 13 тысяч долараў. Для сям’і, якая пастаянна мае вялікія расходы на лячэнне цяжка хворага дзіцяці, такая сума непад’ёмная.

– Надзея толькі на вашы добрыя сэрцы, – піша ў сваім пісьме ў рэдакцыю, звяртаючыся да ўсіх жыхароў Стаўбцоўшчыны, Святлана Канашэнка. – Наша сям’я просіць вас аб магчымай дапамозе. Няхай беражэ Гасподзь Вас і Вашы сем’і.

Нам усім прадастаўляецца магчымасць праявіць міласць свайго сэрца, паўдзельнічаць у добрай справе. Ніводная наша ахвяра не застаецца незаўважанай у Бога. Святое Евангелле нам гаворыць, што калі мы клапоцімся аб іншых, асабліва аб пакутных, мы клапоцімся аб Ім (гл. 25 Евангелля ад Мацвея).

Дабрачынныя рахункі адкрыты ў ААТ “Беларусбанк” у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 624 г. Стоўбцы, вул. Цэнтральная, 6-б, УНП 100603596; МФО 153001601: беларускія рублі – транзітны рахунак № 3819382124015 на дабрачынны рахунак  № 000011 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 624, дата заканчэння дзеяння дагавору дабрачыннага рахунку – 19.09.2017, долары ЗША – транзітны рахунак № 3819382124871 на дабрачынны рахунак № 000040 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 624, дата заканчэння дзеяння дагавору дабрачыннага рахунку – 25.09.2015.

Назначэнне плацяжу: для залічэння на дабрачынны рахунак Канашэнка Святланы Браніславаўны для лячэння і рэабілітацыі дачкі Канашэнка Надзеі Русланаўны.

Для паштовых пераводаў: 222666, г. Стоўбцы, вул. Фрунзэ, д. 16, Мінская вобласць, Рэспублікі Беларусь, Канашэнка Святлане Браніславаўне.

Дадатковая інфармацыя аб атрымальніку сродкаў па мабільным тэлефоне +37529-756-11-73 – МТС. 

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

 

ДАПАМОГА ДЗЕЦЯМ З АНКАЛОГІЯЙ

Сярод нас жывуць сем’і, у якіх хворыя анкалагічныя дзеці. Жыць з гэтым захворваннем – подзвіг для кожнага пацыента, што ўжо гаварыць пра дзяцей, іх боль і пакуты іх бацькоў.

Інфармацыю аб дапамозе ім можна знайсці ў інтэрнэце на старонцы Клуб 5000 (дапамога дзецям з анкалогіяй).

Не кожны чалавек можа дапамагчы грашыма. Можна паўдзельнічаць у дабрачыннай справе па забеспячэнні іх адзеннем. На дадзены момант ёсць патрэба ў цёплых рэчах для хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 1,5 да 16 гадоў. Сезонныя рэчы спатрэбяцца і для шматдзетных сем’яў, а таксама для перасяленцаў з Данецкай вобласці.

Збор рэчаў арганізаваны пры Стаўбцоўскім Свята-Аннінскім храме. Па гэтым пытанні можна звяртацца да бібліятэкара царкоўнай бібліятэкі Таццяны Васільеўны па тэлефоне +37529-261-93-78 – МТС. Няхай беражэ Гасподзь вас і вашых дзетак.

Таццяна ІГУМНАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *