«У гарадскім парку не хапае атракцыёнаў». Спыталіся ў стаўбчан, чаго яны чакаюць да абласнога свята Дажынкі-2022

Главное Дажынкі-2022 Соцыум

image_pdfimage_print

Стоўбцы даўно чакалі абнаўлення, і вось з‘явілася магчымасць рэалізаваць многія задумы як людзей, так і органаў улады. Спыталіся ў жыхароў, якія змены яны заўважылі

Кірыл Каршук:

– Стоўбцы змяняюцца, развіваюцца. У нас з’яўляюцца магазіны, кафэ. Чакаю, калі ў горадзе пабудуюць скейт-парк. Гэта будзе выдатнае месца для адпачынку моладзі. Яшчэ мяне і маіх сяброў парадавала, што ў нас будзе новы сучасны кінатэатр. Ён стане значным аб’ектам для культурнага адпачынку жыхароў раёна.

Вольга Гурко:

– Стоўбцы вельмі падабаюцца, ёсць шмат магазінаў, сацыяльныя аб’екты. Люблю адпачываць у парку. У Стоўбцах можна шчасліва жыць, знайсці сабе занятак. Ужо больш за 20 гадоў жыву тут, хоць родам з Мінска. Гэта ўтульны і спакойны горад, а ў наступным годзе, дзякуючы сумесным намаганням, ён стане яшчэ больш добраўпарадкаваным.

Алена Федаркевіч:

– Цяпер жыву ў Фаніпалі, але родам са Стоўбцаў. З задавальненнем прыязджаю ў родны горад. Лічу, што тут створаны ўсе ўмовы для камфортнага жыцця: рамантуюцца дарогі, нядаўна адкрылася новая школа, вялікая і сучасная. Адчуваюцца парадак, гаспадарчы падыход. Стаўбчане могуць ганарыцца сваім горадам.

Вера Камінская:

– Цяпер вучуся ў аўташколе, і мяне як будучага вадзіцеля вельмі радуе, што ў Стоўбцах з’яўляецца ўсё больш дарог з новым асфальтным пакрыццём. Прыемна пагуляць у гарадскім парку, дзе ёсць дарожкі, лавачкі, але пры гэтым лічу, што там не хапае атракцыёнаў. Хацелася б, каб у горадзе з’явіліся забаўляльныя комплексы.

Мікалай Трацяк:

– Апошнім часам у Стоўбцах шмат прыемных змен: прайшла рэканструкцыя аўтастанцыі, абноўлена прывакзальная плошча, ідзе асфальтаванне дарог, прычым не толькі цэнтральных. Жыхарам патрэбна падтрымліваць чысціню і парадак. Актуальнае для горада пытанне – стварэнне новых працоўных месцаў.

Анастасія НОВІК, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *