«Касцяк складаюць савецкія міліцыянеры». Віктар Жарнасек расказвае аб працы ветэранскай арганізацыі райаддзела міліцыі

Ахова правапарадку Главное

image_pdfimage_print

Сёння адзначаецца Дзень ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў. З гэтай нагоды мы пагутарылі з ветэранам міліцыі Віктарам Жарнасекам, сакратаром ветэранскай арганізацыі райаддзела міліцыі.

Віктар Жарнасек выконвае функцыі сакратара ветэранскай арганізацыі райаддзела міліцыі

– Часта сустракаемся і, выкарыстоўваючы свае ўзносы і фінансавую дапамогу райаддзела міліцыі, выязджаем на экскурсіі. У чэрвені, напрыклад, пабывалі ў Жыровічах. Вельмі спадабалася, – гаворыць Віктар Жарнасек.

Узначальвае арганізацыю Анатоль Драбовіч. На даны момант у яе складзе – 27 чалавек. Кожны з гэтых людзей прысвяціў міліцыі сваё жыццё і сёння не стаіць убаку ад выхавання моладзі, ад грамадскага жыцця. У ветэранаў наладжана цеснае ўзаемадзеянне з «зампалітам» Уладзімірам Кудрэвічам.

Варта прыгадаць ганаровых ветэранаў Іосіфа Язвінскага (Іосіф Іосіфавіч доўгі час узначальваў і раённую арганізацыю ветэранаў), Марыю Хлапіцкую, Віктара Лотыша, Рамана Лісаўца, Сяргея Яскевіча, Аляксандра Пілінкевіча.  Сёлетні год багаты на жыццёвыя юбілеі, таму віншаванні ад таварышаў па арганізацыі прымалі Марыя Хлапіцкая, Ларыса Ваяводская, Раман Лісавец. І ў іншых, сумных, выпадках сям’ю ветэрана міліцыі не пакідаюць без падтрымкі.

Ёсць у арганізацыі і маладыя ветэраны, большасць якіх працягвае  працаваць у розных сферах народнай гаспадаркі і дзяржаўнага кіравання. Сярод іх – Іван Клябанскі, Віктар Канапацкі, Уладзімір Гарохавік, Павел Карніцкі, Віктар Касматовіч, Анатоль Копач, Сяргей Шыркоўскі, Генадзь Жаўнерчык, Уладзімір Крэнь, Віктар Будзіловіч.

Не так даўно папоўнілі ветэранскую арганізацыю Мікалай Бурдзееў, Анатоль Чыкіда. Пажаданне ветэранам міліцыі – каб іх арганізацыя развівалася, абнаўлялася і далей.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *