У Стоўбцах з’явяцца новыя ўчасткі для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва

Главное Дажынкі-2022 Эканомiка

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

У Стоўбцах неўзабаве з’явяцца каля 200 участкаў для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва.

Фарміруецца новы мікрараён Паўночны-1. Як расказаў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Яўген Кандратовіч, прадпрыемствам «Мінскінжпраект» распрацаваны праект інжынерных сетак, які на даны момант узгадняецца з арганізацыямі раёна. У сярэдзіне лістапада дакументацыя будзе накіравана на дзяржаўную будаўнічую экспертызу. Раздача ўчасткаў тым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, плануецца ў снежні 2021 года.

На даны момант аддзелам землеўпарадкавання райвыканкама праводзіцца зверка асоб, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў шляхам індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Такіх у раёне 213 чалавек, у тым ліку ў горадзе – 198.

Нагадаем, што развіваецца мікрараён Паўночны-2. Участкі ў ім выдзяляюць з 2012 года. Іх 591, і фактычна ўсе размеркаваны паміж забудоўшчыкамі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *