«Call-цэнтр на сувязі». Стаўбчане скардзяцца на беднасць асартыменту ў магазінах спажывецкай кааперацыі

Главное Дажынкі-2022

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

Паводле апошніх даных, 44 працэнты сваіх даходаў мы пакідаем у магазінах трох рытэйлераў, якія працуюць на тэрыторыі раёна, – спажывецкай кааперацыі, «Еўраопта» і «Дабранома».

Сярод іх такая традыцыйна буйная гандлёвая арганізацыя, як спажывецкая кааперацыя, у Стоўбцах усё больш саступае канкурэнтам. У першую чаргу ў плане асартыменту.

Неаднойчы нашы чытачы паведамлялі ў рэдакцыю, што ў магазінах «Дзіцячы свет», «Сустрэча», «Світанак» няма магчымасці падабраць дзіцячы абутак брэндавых айчынных вытворцаў або верхняе адзенне для дарослых па сезоне. Ёсць праблема з выбарам дзіцячых цацак. Я ўжо не кажу, што ў прадуктовых магазінах зусім мала садавіны і інш.

Такім чынам, па пакупкі стаўбчанам нярэдка прыходзіцца ехаць у суседнія гарады (а эпідэміялагічная сітуацыя, між іншым, патрабуе «дамаседства») ці кіравацца ў гіпермаркет у іншую частку горада, мінаючы магазін крокавай даступнасці. Згадзіцеся, нязручная і непрымальная сітуацыя, і яна хвалюе стаўбчан не менш, чым, да прыкладу, тая ж якасць вады.

Беднасць асартыменту ў сваіх магазінах краўніцтва Стаўбцоўскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства тлумачыць вострым дэфіцытам абаротных сродкаў. Недахоп тавараў адмоўна ўплывае і на тавараабарот (за дзевяць месяцаў бягучага года ён склаў 89 працэнтаў адносна адпаведнага леташняга перыяду). Але гэта ніяк не можа служыць апраўданнем перад пакупнікамі.

Сёння кожнаму з нас дарагі час, і на пошукі тавару ніхто не жадае губляць такі важны рэсурс. У магазіне павінна быць усё згодна з асартыментным пералікам, пакупнік чакае якаснага гандлёвага абслугоўвання.

Ведаем, што Стаўбцоўскі філіял апошнім часам актыўна выязджае на кірмашы, нядрэнна зарэкамендаваў сябе ў абслугоўванні дачных таварыстваў з дапамогай аўтамагазінаў, абнавіў выгляд многіх сельскіх магазінаў і аб’ектаў грамадскага харчавання, вядзе работу па продажы будынкаў, якія выкарыстоўваюцца неэфектыўна, і г. д.

«Аднак гэтых мер недастаткова. Арганізацыя гандлю патрабуе іншых падыходаў у інтарэсах пакупнікоў», – катэгарычна было заяўлена кіраўніцтву Стаўбцоўскага філіяла, вынікі дзейнасці якога не так даўно былі заслуханы на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. Сітуцыя ўзята на кантроль.

Галоўным крытэрыем у рабоце гандлёвых аб’ектаў у сучасных умовах застаюцца поўныя паліцы і, безумоўна, станоўчая ацэнка людзей.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

На базе рэдакцыі працуе call-цэнтр па зборы прапаноў, пажаданняў, якія тычацца падрыхтоўкі да абласнога свята «Дажынкі-2022». Звязацца з намі можна любым зручным для вас спосабам: па электроннай пошце pramen@mail.belpak.by, праз сайт pramen-news.by, па тэлефонах: 7-33-84, 7-33-91, 8-029-663-54-05(смс-паведамленні).



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *