Выратавальнікі правялі пажарна-прафілактычную работу з жыхарамі Новага Свержаня

Важное Пожарная безопасность

image_pdfimage_print

Чарговы рэйд у рамках акцыі «За бяспеку разам» работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі на тэрыторыі Навасвержанскага сельсавета.

Па традыцыі ўдзел у ім прынялі старшыня сельвыканкама і журналіст раённай газеты. Адмысловая ўвага была ўдзелена домаўладанням, у якіх пражываюць адзінокія грамадзяне.

Каб дастукацца да кожнага, выратавальнікі аздаблялі свае гутаркі канкрэтнымі прыкладамі з прычынамі пажараў, якія здараюцца ў жыллёвым фондзе, акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці ўстаноўкі ў жылых пакоях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і своечасовага ўхілення парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі, што могуць выклікаць надзвычайную сітуацыю.

– У  сельскай мясцовасці актуальнае пытанне – захаванне правілаў бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення. Шматгадовыя назіранні сведчаць: калі печ спраўная, то і ў гаспадароў спакойная старасць і доўгі век, – адзначае першы намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Полацкі.

Яшчэ да пачатку эксплуатацыі пячнога ацяплення важна праверыць спраўнасць печы і дымахода, вычысціць сажу, замазаць трэшчыны, пабяліць дымаход на гарышчы. Неабходна паклапаціцца пра наяўнасць перадтопачнага ліста. Распальваць няспраўную печ або прымяняць пры гэтым вадкасці, якія лёгка ўспыхваюць, забаронена.

У папярэджванні пажараў і гібелі людзей ад іх выратавальнікамі праводзіцца вялікая праца, аднак гарантаваць бяспеку, у тым ліку і пажарную, можам толькі мы самі ўласным адказным стаўленнем да пытанняў жыццядзейнасці.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *